Жыхарка Каўнаса стала 80-тысячным бязвізавым турыстам у Гродна

© Sputnik / Инна ГришукЖыхарка Каўнаса стала 80-тысячным бязвізавым турыстам у Гродна
Жыхарка Каўнаса стала 80-тысячным бязвізавым турыстам у Гродна - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У 2018 годзе паток бязвізавых турыстаў павялічыцца амаль у два разы ў параўнанні з мінулым годам.

МІНСК, 25 ліс - Sputnik. Юбілейнага 80-тысячнага турыста, які ў гэтым годзе прыехаў у Гродна па бязвізавым рэжыме, сустрэлі ў абласным цэнтры. Ім стала жанчына з Літвы, якая прыбыла з турыстычнай групай.

Белавежскі Дзед Мароз - Sputnik Беларусь
Беларускі Дзед Мароз стаў лепшым сярод сваіх "калегаў" з СНД

Госцяй, якой пашчасціла замкнуць чарговую дзесяцітысячную лічбу, апынулася жыхарка Каўнаса Вілма Амілевічэне, якая ўжо ў другі раз за апошні месяц прыехала ў Гродна. Ёй уручылі на памяць сімвалічны пашпарт турыста, які распавядае аб турыстычных славутасцях Гродна, і падарункавае ілюстраванае выданне "Гродзеншчына гасцінная", перадае "Гродзенская праўда".

Ганаровая госця распавяла, што працуе дырэктарам турыстычнай фірмы ў Літве і цяпер вывучае магчымасці бязвізавага турызму ў Гродне, таму што ён стаў вельмі папулярны ў Літве.

Па словах начальніка ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама Алега Андрэйчыка, пасля адкрыцця бязвізавага рэжыму турызм стаў адной з галін, якія найбольш дынамічна развіваюцца ў Гродзенскай вобласці. Калі ў мінулым годзе бязвізавым рэжымам скарысталася 50 тысяч замежнікаў, то сёлета - ужо 80 тысяч.

Больш за палову з іх - гэта жыхары Літвы. Другое і трэцяе месца ў рэйтынгу краін - Польшча і Латвія, а чацвёртае месца займае Германія, адкуль у гэтым годзе прыбыло каля тысячы бязвізавых турыстаў. Усяго ж у гэтым годзе Гродна і ваколіцы з бязвізам наведалі жыхары 70 краін.

З гэтага года ў Гродне ў бязвізавых гасцей стаў карыстацца папулярнасцю медыцынскі і вытворчы турызм. Напрыклад, юбілейную 80-тысячную бязвізавую госцю віншавалі падчас экскурсіі па гродзенскім малочнаму заводу, падчас якой замежнымі гасцям паказвалі, як робяць беларускія сыры і малако.

Стужка навiн
0