17:18 14 снежня 2018
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.40
  • 100 RUB3.19
Кола агляду Лонданскае вока

Вялікабрытанія мяняе правілы падачы дакументаў на візу

© Sputnik / Алексей Филиппов
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0

У бліжэйшыя месяцы ва ўсіх краінах будзе прыпынена функцыянаванне сайта Visa4UK.

МІНСК, 6 сне - Sputnik. Працэс падачы заявы на візу для наведвання Вялікабрытаніі ў пачатку наступнага года значна спросціцца, паведамляе спецыялізаваны інтэрнэт-рэсурс VisitBritain.

У 2019 годзе любы жадаючы наведаць туманны Альбіён у якасці турыста зможа падаць заяву на візу онлайн. У гэтым турыстам акажа падтрымку візавы цэнтр TLS Connect.

Пачынаючы з наступнага года, можна будзе выбраць зручны час браніравання ў патрэбным візавым цэнтры. Акрамя гэтага, з'явіцца магчымасць аддаленага сканавання і загрузкі патрэбных дакументаў. Таксама можна будзе заказваць і дадатковыя паслугі па афармленні візы.

Прычым загрузіць усе дакументы анлайн можна будзе ў любы зручны час да наведвання брытанскага візавага цэнтра.

Акрамя гэтага, у бліжэйшыя месяцы ва ўсіх краінах будзе прыпынена функцыянаванне сайта Visa4UK. Праўда, усе заявы на атрыманне візы могуць быць аформленыя на спецыяльным урадавым сайце.

Гэта тычыцца візаў на навучанне, працу і турызм або транзіт.

Тэги:
Візы, Вялікабрытанія

Галоўныя тэмы