10:00 17 студзеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.16
  • EUR2.46
  • 100 RUB3.23
Замежнікам, якія прыязджаюць у Беларусь, зараз не трэба ісці ў МУС

Замежнікам, якія прыязджаюць у Беларусь, зараз не трэба ісці ў МУС

© Sputnik / Виктор Толочко
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
610

Каб зарэгістравацца, гасцям краіны дастаткова зайсці на сайт Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг. Але ёсць нюанс.

МІНСК, 3 сту - Sputnik. Замежнікі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, зараз могуць зарэгістравацца на сайце адзінага партала электронных паслуг portal.gov.by, не звяртаючыся асабіста ў органы ўнутраных спраў, распавялі ў МУС Беларусі.

Адміністрацыйная працэдура даступная замежнікам, якія заехалі ў краіну ў пунктах пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь. Замежнікі, якiя прыбылi ў Рэспублiку Беларусь праз дзяржаўную мяжу з РФ, для рэгістрацыі павінны звяртацца асабіста ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў Беларусі.

Для рэгістрацыі трэба стварыць асабісты кабінет на адзіным партале, выкарыстоўваючы адрас сваёй электроннай пошты. Пасля гэтага ва ўкладцы "Даступныя паслугі" выбраць катэгорыю "Грамадзянства і міграцыя", замовіць адпаведную паслугу (200.12.14.1), запоўніць заяву і адправіць. У адказ карыстальнік атрымае паведамленне аб рэгістрацыі замежнага грамадзяніна па паказаным ім адрасе знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь.

Колькі гэта каштуе?

У адпаведнасці з абзацам трэцім пункта 10.15 артыкула 285 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь замежнікі вызваляюцца ад выплаты дзяржаўнай пошліны за рэгістрацыю ў Рэспубліцы Беларусь у электроннай форме праз адзіны партал электронных паслуг.

Хто можа дапамагчы госцю?

Зарэгістраваць замежніка на партале электронных паслуг можа таксама яго прадстаўнік (iншая асоба) са свайго асабістага кабінета, запоўніўшы заяву з дадзенымі замежніка. Пры гэтым захоўваецца магчымасць асабістага звароту замежнікаў у падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў для ажыццяўлення рэгістрацыі ў раней устаноўленым парадку.

А вось для падаўжэння тэрміну рэгістрацыі іншаземец павінен асабіста звярнуцца ў падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі органа ўнутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў Беларусі.

Тэги:
Беларусь, турызм

Галоўныя тэмы