Транзітныя пасажыры "Белавія" змогуць скарыстацца стоповерам

© Sputnik / Виктор ТолочкоНацыянальны аэрапорт "Мінск"
Нацыянальны аэрапорт Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Новая опцыя "стоповер" дазваляе пасажырам, якія рухаюцца з перасадкай праз Нацыянальны аэрапорт "Мінск", бясплатна спыніцца на тэрмін ад 1 да 3 дзён у Беларусі.

МІНСК, 8 сту - Sputnik. C гэтага года транзітныя пасажыры авіякампаніі "Белавія" змогуць скарыстацца пералётам з прыпынкам (стоповерам) у Мінску, паведамілі ў авіякампаніі. Цяпер замежнікі могуць бясплатна пабываць у Беларусі, пры гэтым, не праводзячы час у зале чакання да наступнага вылету.

Зона бяспошліннага гандлю - Sputnik Беларусь
Лукашэнка дазволіў duty-free у самалётах

"Новая опцыя дазволіць пасажырам зрабіць сваё падарожжа больш насычаным і пазнаёміцца з нашай краінай, не павялічваючы пры гэтым выдаткі на авіяпералёт", - адзначыў генеральны дырэктар "Белавія" Анатоль Гусараў.

У кампаніі таксама выказалі надзею, што магчымасць наведаць дадатковую краіну падчас запланаванага пералёту будзе запатрабаваная транзітнымі пасажырамі, асабліва ўлічваючы факт бязвізавага ўезду ў Беларусь для грамадзян многіх дзяржаў.

Аформіць авіябілет з транзітным прыпынкам у Мінску можна ў касах "Белавія", прадстаўніцтвах авіякампаніі за мяжой, а таксама ў агентаў. Акрамя гэтага, зараз вядуцца работы па ўкараненні магчымасці набыцця гэтай паслугі на сайце авіякампаніі.

Стужка навiн
0