15:08 26 чэрвеня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.32
  • 100 RUB3.24
Дзяржаўная мяжа Літвы і Беларусі, архіўнае фота

Амаль паўмільёна беларусаў перасеклі мяжу падчас святаў

© Sputnik Василий Семашко
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
Новы год - 2019 (37)
1010

Самым папулярным стаў польскі кірунак, куды адправіліся каля 300 тысяч грамадзян і больш за сто тысяч адзінак транспарту.

МІНСК, 9 сту - Sputnik. Падчас навагодніх і калядных святаў беларускую мяжу перасекла амаль 900 тысяч грамадзян і больш за 250 тысяч адзінак транспарту, распавялі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі.

У ведамстве адзначылі значны рост патокаў асоб і транспарту, што перасякаюць мяжу, з 25 снежня 2018 года па 8 студзеня 2019 года. Калі быць дакладным, за гэты час беларускія памежнікі на розных участках у абодвух напрамках аформілі 881 078 грамадзян і 251 202 адзінак транспарту.

Дарэчы, лідарамі сталі грамадзяне Беларусі - 481 991 чалавек, на другім месцы - грамадзяне Расіі - 156 414 чалавек. Замыкаюць тройку лідараў грамадзяне Украіны - 109 821 чалавек.

Найбольш папулярным стаў польскі кірунак - яго перасекла 296 823 грамадзян і 101 687 адзінак транспарту, на другім месцы апынуўся літоўскі вектар - 252 325 грамадзян і 84 935 адзінак транспарту. Крыху менш людзей налічылі на ўкраінскім і латвійскім напрамках - 204 046 грамадзян і 47 999 адзінак транспарту 32 809 грамадзян і 15 435 адзінак транспарту адпаведна.

Таксама памежнікі зрабілі справаздачу аб "паветраных" варотах краіны. За час святаў у Нацыянальным аэрапорце Мінск было аформлена 95 082 грамадзян, у тым ліку 4 175 - у бязвізавым парадку. Чыгуначным транспартам для замежных паездак скарысталіся 110 105 пасажыраў.

Тэмы:
Новы год - 2019 (37)

По теме

Мінск стаў лепшым горадам для зімовых падарожжаў у СНД у расіян
Больш за палову турпатока ў Беларусь - расійскія турысты
Замежнікам, якія прыязджаюць у Беларусь, зараз не трэба ісці ў МУС
Транзітныя пасажыры "Белавія" змогуць скарыстацца стоповерам
Тэги:
Польшча, Літва, Новы год, Дзяржпагранкамітэт Беларусі

Галоўныя тэмы