Расійскія турысты для выхадных аддаюць перавагу Мінску

© Sputnik / Виктор ТолочкоКаток на набярэжнай Свіслачы
Каток на набярэжнай Свіслачы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На другім месцы самых жаданых гарадоў пасля беларускай сталіцы ідзе грузінскі Тбілісі.

МІНСК, 1 лют - Sputnik. Мінск і Тбілісі прызнаныя самымі жаданымі гарадамі блізкага замежжа для паездкі на выхадныя дні, такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў свежым рэйтынгу папулярнага расійскага сэрвісу браніравання жылля.

Гарналыжныкомплекс Сілічы - Sputnik Беларусь
"Лагойск" і "Сілічы" прызнаныя лепшымі зімовымі курортамі ў СНД

Паводле даследавання ў сацсетках, праведзенага напярэдадні, высветлілася што за Мінск і Тбілісі прагаласавалі па траціне апытаных.

У топ гарадоў блізкага замежжа, куды варта адправіцца на выхадныя, таксама патрапілі Баку, Астана і Ерэван.

Дарэчы, беларуская сталіца пастаянна трапляе ў спіс самых папулярных гарадоў для турызму сярод расіян. Пік падарожжаў прыходзіцца на зімовыя і майскія святы.

Па дадзеных Мінспорту і турызму Беларусі, каля 60% турыстычнага патоку ў краіну складаюць госці з Расіі, прычым іх колькасць вырастае прыкладна на 11% штогод.

Чытайце таксама:

  • Транзітныя пасажыры "Белавія" змогуць скарыстацца стоповерам
  • 5 прычын для зімовага падарожжа ў Беларусь
  • Мінск стаў лепшым горадам для зімовых падарожжаў у СНД у расіян
Стужка навiн
0