05:35 07 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
6310

У летнім сезоне павялічыцца колькасць рэгулярных рэйсаў па некаторых напрамках, акрамя таго, з'явяцца новыя чартары з Мінска і абласных гарадоў.

МІНСК, 29 сак - Sputnik. Авіякампанія "Белавія" з 31 сакавіка пераходзіць на летні расклад палётаў, гэта прывядзе да некаторых зменаў, якія анансавалі ў прэс-службе авіяперавозчыка.

Летні расклад будзе дзейнічаць з 31 сакавіка па 26 кастрычніка бягучага года. Змены ў першую чаргу закрануць частоты вылету рэйсаў па некаторых напрамках. Так, у летнім сезоне колькасць рэйсаў у Парыж павялічыцца да 11 на тыдзень. Сем разоў на тыдзень запланаваны рэйсы ў Тэль-Авіў і Кішынёў. Пры гэтым самалёты ў Тэль-Авіў не будуць лётаць па суботах, затое у чацвер яны зробяць два вылеты.

Таксама самалёты будуць выконваць па шэсць рэйсаў на тыдзень у Барселону, Рыгу, Сочы і Стамбул. У Алматы, Баку, Ларнаку і Берлін авіякампанія будзе лётаць пяць разоў на тыдзень. Чатыры разы на тыдзень "Белавія" будзе выконваць рэйсы ў Варонеж, Будапешт і Краснадар. Двойчы на тыдзень запланаваны палёты ў Караганду і Паўладар.

"Акрамя таго, з 30 мая 2019 года авіякампанія адкрывае новы рэгулярны напрамак Мінск - Талін - Мінск з частатой чатыры рэйсы на тыдзень - па панядзелках, аўторках, чацвяргах і суботах, а ўжо з 22 красавіка мы пачнем выконваць рэгулярныя палёты ў аэрапорт Шарамеццева двойчы на дзень", - распавялі ў прэс-службе авіякампаніі.

У летнім сезоне авіяперавозчык адкрые новыя чартарныя напрамкі з вылетам з Мінска ў горад Ханьян (Грэцыя) і Ламецыя-Тэрме (Італія), таксама будуць адноўленыя палёты ў Энфіду (Туніс). Таксама з'явяцца чартары з абласных цэнтраў: "Белавія" плануе адкрыць рэйсы з Брэста, Гродна і Магілёва ў Энфіду, а таксама з Гомеля ў Манастыр (Туніс).

Тэги:
Авіярэйсы, Белавія, Беларусь

Галоўныя тэмы