01:19 22 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
Пашпарт турыста Аўгустоўскага канала

Указ: аб'яднаны і пашыраны бязвізавыя зоны Брэста і Гродна

© Sputnik / Инна Гришук
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
Бязвізавы рэжым у Беларусі (16)
1410

У новай зоне час знаходжання замежных турыстаў без віз павялічаны да 15 сутак, а заехаць у Беларусь яны змогуць праз два дадатковыя пункты пропуску.

МІНСК, 8 жні - Sputnik. Бязвізавыя турыстычныя зоны ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях аб'яднаны і пашыраны, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы напярэдадні.

Адпаведнае рашэнне замацавана ўказам прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, які ён падпісаў у сераду 7 жніўня.

"Дзве бязвізавыя зоны для турысцка-рэкрэацыйных тэрыторый Брэста і Гродна цяпер аб'ядноўваюцца ў адну бязвізавую тэрыторыю "Брэст - Гродна", - сказалі ў прэс-службе.

Там таксама паведамілі, што новая зона пашырана за кошт пяці раёнаў Гродзеншчыны - Бераставіцкага, Ваўкавыскага, Воранаўскага, Лідскага і Шчучынскага.

Акрамя таго, у новай зоне час знаходжання замежных турыстаў без віз павялічаны да 15 сутак, а заехаць у Беларусь яны змогуць праз два дадатковыя пункты пропуску - "Бераставіца" і "Беняконі". Замежныя госці могуць ездзіць па ўсёй тэрыторыі дзвюх абласцей, калі яны прыбылі ў рэспубліку ў складзе арганізаваных турыстычных груп і па маршрутах, якія прадугледжваюць наведванне бязвізавай зоны "Брэст - Гродна".

У прэс-службе адзначылі, што прыняцце гэтага дакумента - гэта прыклад прыязнага і адкрытага характару знешняй палітыкі рэспублікі. Указ таксама дапаможа зрабіць Беларусь больш прывабнай для турыстаў і будзе спрыяць развіццю эканомікі памежжа.

Новыя правілы наведвання турыстамі Брэсцкай і Гродзенскай абласцей пачнуць дзейнічаць праз тры месяцы пасля апублікавання ўказа.

Нагадаем, што ў цяперашні час для грамадзян больш за 80 дзяржаў захоўваецца 30-дзённы бязвіз пры ўмове прыбыцця іх у краіну праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Тэмы:
Бязвізавы рэжым у Беларусі (16)
Тэги:
бязвізавы рэжым, Аляксандр Лукашэнка, Гродна, Брэст

Галоўныя тэмы