22:26 14 снежня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.10
  • EUR2.35
  • 100 RUB3.36
Пагранічны пункт пераходу Мамантава-2 на мяжы з Польшчай

Ніякіх непадзельных тавараў. Новаўвядзенні пры перасячэнні мяжы з 1 студзеня

© Sputnik / Игорь Зарембо
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
2210

З 1 студзеня мытня перастане ўжываць паняцце "непадзельны тавар", а прынцыпы разліку мытных плацяжоў для фізічных асоб зменяцца.

ГРОДНА, 4 сне - Sputnik, Іна Грышук. Паняцце "непадзельны тавар" зараз назаўжды знікне з лексікону супрацоўнікаў мытні. З 1 студзеня 2020 года дадзенае паняцце перастане прымяняцца. Плюс у тым, што грамадзяне, якія вязуць з Польшчы і Літвы буйную бытавую тэхніку або тавары ў разумных межах і для асабістага карыстання, змогуць зэканоміць на мытных плацяжах.

"Непадзельнасць" знікне

Новыя правілы ўвозу тавараў на тэрыторыю ЕАЭС пачнуць прымяняцца з 1 студзеня 2020 года. Сутнасць новаўвядзення ў тым, што мытня перастане ўжываць паняцце непадзельны тавар. Тавары, якія цяпер лічацца непадзельнымі, страцяць такі статус і будуць уключацца ў агульную вагу і кошт усяго тавару, які фізічная асоба вязе ў Беларусь. Разлік плацяжоў будзе праводзiцца ў частцы перавышэння вартаснай або вагавой нормаў з улікам частаты перасячэння мяжы, паведамляюць у Гродзенскай рэгіянальнай мытні.

Напрыклад, цяпер "непадзельным таварам" лічыцца духавая шафа, посудамыйная або пральная машына. Гэта любы тавар для асабістага карыстання, вага якога з улікам завадской упакоўкі перавышае 35 кілаграмаў, які складаецца з адной адзінкі тавару ў сабраным або разабраным выглядзе, падзяліць яго без змены прызначэння немагчыма.

Як зараз?

У цяперашні час у дачыненні да "непадзельных тавараў" выплачваюцца плацяжы па стаўках 30% ад кошту, але не менш як 4 еўра за кожны кілаграм вагі. Гэта значыць, за ўвоз посудамыйнай машыны, якая, напрыклад, важыць 36 кіло, неабходна выплаціць 144 еўра (36 кг*4 еўра). Таксама дадзены тавар не ўключаецца ў вагу і кошт перамяшчаных тавараў.

Як стане?

З 1 студзеня 2020 года пры ўвозе той жа посудамыйнай машыны вагой 36 кг і коштам 300 еўра мытныя плацяжы будуць выплачвацца па тых жа стаўках - 30% ад кошту, але не менш за 4 еўра за кілаграм вагі. Але аплачваць трэба будзе толькі частку перавышэння вартаснай і (або) вагавой нормаў.

"Калі грамадзянін перасякае мытную мяжу радзей, чым 1 раз у 3 каляндарных месяца, і увозіць толькі гэты тавар, то сума належных да выплаты плацяжоў складзе 44 еўра (11 кг *4 еўра)", - прыводзяць прыклад у Гродзенскай мытні.

Нагадваем, што сёння бяспошлінна можна завезці тавары, кошт якіх не перавышае суму 500 еўра і (або) вага не перавышае 25 кілаграмаў. У выпадку перасячэння мяжы часцей, чым адзін раз на працягу трох каляндарных месяцаў, кошт такіх тавараў не павінен перавышаць суму, эквівалентную 300 еўра, і агульная вага - не больш за 20 кіло.

Тэги:
Мытня, Беларусь

Галоўныя тэмы