09:35 19 чэрвеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.52
  • EUR3.00
  • 100 RUB3.49
Турызм
Атрымаць кароткую спасылку
59 0 0

Перад вылетам у суседнюю дзяржаву цяпер трэба будзе прайсці ПЦР або экспрэс-тэст на каронавірус, антыкавідную даведку правераць у аэрапорце прылёту.

МІНСК, 26 сту – Sputnik. Польшча мяняе правілы ўезду для беларусаў з 27 студзеня, распавялі Sputnik у авіякампаніі "Белавія".

Пасажырам, якія вылятаюць рэйсам Мінск-Варшава, патрабуецца прайсці ПЦР або экспрэс-тэст на антыген або антыцелы не раней, чым за 48 гадзін да вылету. Тыя, хто прадаставіць тэст, вызваляюцца ад самаізаляцыі па прыбыцці ў Польшчу. Новыя правілы датычацца таксама пасажыраў, якія ідуць транзітам праз Мінск ці Варшаву.

Экспрэс-тэст на антыген выконваецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск перад вылетам, кошт даследавання для беларусаў складае 44 рублі 69 капеек, для нерэзідэнтаў рэспублікі - 48 рублёў 48 капеек. Рэйсы з Мінска ў Варшаву выконваюцца штодзённа.

Таксама на днях для беларусаў памяняліся правілы ўезду ў Нідэрланды. Усе пасажыры з 23 студзеня, хто ляціць рэйсам Мінск-Амстэрдам, акрамя ПЦР-аналізу, павінны здаваць экспрэс-тэст на антыген SARS-Cov-2. Адзначаецца, што тэст неабходна прайсці не раней, чым за чатыры гадзіны да вылету.

Перад Новым годам правілы ўезду зрабіла больш жорсткім Турцыя: усе пасажыры, якія прыбываюць у гэтую краіну і самалётам, і наземным транспартам, павінны прадастаўляць адмоўны тэст на каронавірус, зроблены на працягу 72 гадзін перад уездам. Такія меры засцярогі захаваюцца да 1 сакавіка.

Тэги:
Варшава, Мінск, Белавія

Галоўныя тэмы