МІНСК, 3 лют – Sputnik. Урад Расійскай Федэрацыі прыняў рашэнне аднавіць чыгуначныя зносіны з Беларуссю.
Прэм'ер РФ Міхаіл Мішусцін падпісаў дакументы аб аднаўленні чыгуначных зносін з Беларуссю, павелічэнні колькасці авіярэйсаў у Мінск і аднаўленні авіязносін з Азербайджанам і Арменіяй, паведаміла ў сераду прэс-служба расійскага ўрада.
З 8 лютага 2021 года на ўзаемнай аснове будуць адноўлены пасажырскія чыгуначныя перавозкі з Беларуссю па маршруце Мінск - Масква - Мінск і па маршруце Масква - Калінінград, Калінінград - Санкт-Пецярбург з прыпынкам цягнікоў у Мінску.
Таксама з панядзелка, з 8 лютага, на ўзаемнай аснове будзе павялічана колькасць рэгулярных авіярэйсаў Масква - Мінск з трох да пяці ў тыдзень, а таксама адноўлены на ўзаемнай аснове паветраныя перавозкі з Растова-на-Доне і Санкт-Пецярбурга ў Мінск па адным рэйсу ў тыдзень з кожнага аэрапорта, паведаміла прэс-служба ўрада РФ.
Чыгуначныя зносіны паміж Беларуссю і Расіяй паэтапна былі прыпынены з-за пандэміі каронавіруса ў канцы сакавіка мінулага года. 27 сакавіка былі прыпынены і авіярэйсы. Пасажырскія палёты паміж краінамі аднавіліся ў верасні 2020 года: першы палёт з Масквы ў Мінск быў выкананы 26 верасня, "Белавія" аднавіла палёты з 30-га.
Чытайце таксама:
- Беларусь гатова аднавіць чыгуначныя пасажырскія перавозкі з РФ
- Хуткасная магістраль можа звязаць Мінск і Санкт-Пецярбург
- Не толькі Масква: Беларусь і Расія аднаўляюць авіязносіны