МІНСК, 30 сак – Sputnik. Новыя правілы ўезду беларусаў у Германію пачынаюць дзейнічаць 30 марта: зараз пасажырам трэба рабіць ПЦР або экспрэс-тэст на антыген толькі ў аэрапорце вылету, распавялі Sputnik у авіякампаніі "Белавія".
З гэтай даты ўсе пасажыры, якія прыбываюць у ФРГ самалётам, павінны паказаць сертыфікат з адмоўным вынікам тэста на каронавірус перад пасадкай на рэйс.
"Раней пасажыры маглі прайсці тэставанне як у аэрапорце перад адлётам, так і па прыбыцці. Цяпер Германія ўсклала на авіякампанію абавязкі не прымаць на борт пасажыраў без адпаведных дакументаў з адмоўным тэстам на COVID-19", - растлумачылі ў авіякампаніі.
ПЦР-тэст або экспрэс-тэст на антыген павінен быць зроблены не пазней, чым за 48 гадзін да прыбыцця. Таксама пасажыры павінны мець пры сабе даведку аб адсутнасці COVID-19 пры ўездзе ў Германію - федэральная паліцыя праверыць яе па прыбыцці. Прад'явіць сертыфікат з адмоўным вынікам не трэба членам экіпажа і дзецям да 6 гадоў.
З 15 чэрвеня 2020 года Беларусь з'яўляецца для Германіі дзяржавай, "якія лічацца зонай рызыкі". Цяпер самалёты з Мінска лятаюць у некалькі гарадоў ФРГ - Берлін, Мюнхен, Франкфурт-на-Майне, Гамбург, Гановер і Нюрнберг.
Раней правілы ўезду ў краіну для беларусаў памянялі Турцыя, Нідэрланды, Польшча і Украіна, спрасціла - Чарнагорыя.
Чытайце таксама:
- Чарнагорыя спрасціла ўезд для турыстаў
- ПРЦ-тэст абавязковы: Украіна памяняла правілы ўезду
- Беларусь і Расія з 1 красавіка павялічаць колькасць рэгулярных авіярэйсаў