18:24 19 студзеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.12
  • EUR2.36
  • 100 RUB3.45
Тэмы
  • Прэс-цэнтр Sputnik Эстонія
    Последнее обновление: 12:19 29.12.2019
    12:19 29.12.2019

    Ціск на журналістаў Sputnik Эстонія

    Супрацоўнікі Sputnik Estonia 16 снежня атрымалі лісты ад Бюро па адмыванні грошай, у якіх гаварылася, што журналістам пагражае крымінальная адказнасць, калі яны не разарвуць "працоўныя адносіны ці якія-небудзь іншыя адносіны супрацоўніцтва з МІА "Россия сегодня".

    Раней у канцы кастрычніка эстонскія філіялы міжнародных банкаўскіх груп замарозілі пераклады заработных сродкаў, падатковыя плацяжы і плацяжы за арэнду офіса. Супрацоўнікі Sputnik Estonia ў апошнія месяцы выклікаліся на допыт у сілавыя структуры, дзе з імі праводзілі "прафілактычныя" размовы.

  • Будаўніцтва АЭС у Астраўцы
    Последнее обновление: 10:40 11.12.2019
    10:40 11.12.2019

    Будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы

    Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Шмат хто падтрымлівае ўзвядзенне АЭС, шмат хто выступае супраць. Тым не менш, пасля запуску станцыя стане асноўным аб'ектам эканомікі ў Беларусі. Апошнія навіны пра будаўніцтва БелАЭС - у матэрыялах Sputnik.

  • Новы год з коткай
    Последнее обновление: 13:52 10.12.2019
    13:52 10.12.2019

    Новы год - 2020

    Традыцыйна ў снежні свет ахоплівае калядна-навагодняя ліхаманка. Што дарыць сябрам? Якія стравы павінны быць на стале? Якія мерапрыемствы пройдуць у Беларусі? Як краіна рыхтуецца да святкавання? Усё самае цікавае пра галоўнае свята года - у матэрыялах Sputnik.

  • У царкве, архіўнае фота
    Последнее обновление: 16:12 19.11.2019
    16:12 19.11.2019

    Калядны пост: каталікі і праваслаўныя рыхтуюцца да Нараджэння Хрыстова

    Калядны пост - гэта адмысловы перыяд у жыцці вернікаў, калі адбываецца падрыхтоўка да свята ў фізічным і духоўным сэнсе. Калядны пост у праваслаўных распачнецца 28 лістапада, а скончыцца 6 студзеня як раз перад Раством Хрыстовым. У праваслаўных пост падзелены на тры часткі, якія прадугледжваюь забарону на розныя прадукты харчавання.

    У каталікоў гэты перыяд мае назву Адвэнт і будзе доўжыцца з 24 лістапада да 15 снежня. Перш за ўсё абавязкова займацца добрымі справамі, а парады адносна ежы можна выконваць па жаданні. Традыцыі, правілы, забароны Каляднага посту ў каталікоў і праваслаўных, чытайце ў матэрыялах Sputnik.

  • Выстава да 55-годдзя Міхала Анемпадыстава адкрылася ў Мінску
    Последнее обновление: 15:30 19.11.2019
    15:30 19.11.2019

    Простыя словы Міхала Анемпадыстава

    Міхала Анемпадыстава называюць адным са стваральнікаў беларускай нацыянальнай рок-паэзіі: яго вершы былі пакладзеныя на музыку і ўвайшлі ў рэпертуар многіх беларускіх выканаўцаў. Акрамя гэтага Анемпадыстаў зрабіў адчувальны ўнёсак ў развіццё беларускага мастацтва і дызайна - апошняй яго вялікай працай стала выданне "Колер Беларусі", дзе распавядаецца гісторыя колераў і іх сімвалічнае значэнне.

    Выбітнага творцы не стала ноччу на 23 студзеня 2018 года, але сябры, родныя і аднадумцы не забываюцца на яго і працягваюць яго справу ўжо ў сваёй творчасці. Самае цікавае пра жыццё і спадчыну Міхала Анемпадыстава, чытайце ў матэрыялах Sputnik.

  • Пераможца дзіцячага конкурсу песні Еўрабачання - 2018 Раксана Венгель
    Последнее обновление: 11:35 13.11.2019
    11:35 13.11.2019

    Дзіцячае Еўрабачанне - 2019

    Дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў польскім горадзе Глівіцэ. За перамогу ў папулярным шоу будуць змагацца прадстаўнікі 19 краін свету, у тым ліку і Беларусі. Апошнія навіны пра дзіцячае "Еўрабачанне" 2019 года чытайце на Sputnik.

  • Тэатр імя Янкі Купалы
    Последнее обновление: 17:12 27.08.2019
    17:12 27.08.2019

    Купалаўскі тэатр: гісторыя і сучаснасць

    Урачыстая закладка будынка Купалаўскага тэатра адбылася 26 чэрвеня 1888 года па старым стылі. Першым спектаклем, які гледачы ўбачылі на гэтай сцэне была "Паўлінка". Сёння ў рэпертуары - дзясяткі пастановак ад розных рэжысёраў. У 2019 годзе адзін з самых знакамітых тэатраў краіны святкуе 100-ы юбілейны сезон. Самыя цікавыя навіны з жыцця Купалаўскага, чытайце ў матэрыялах Sputnik.

  • Троіцкі касцёл у Гервятах
    Последнее обновление: 13:17 13.08.2019
    13:17 13.08.2019

    Забытыя і знакамітыя: самыя цікавыя славутасці Беларусі

    Беларусь - сапраўдны скарб для турыстаў-аматараў гісторыі і архітэктуры. Касцёлы, сядзібы, палацы і замкі - тут знойдзе славутасці на свой густ кожны. Варта дадаць шыкоўную прыроду і атрымаецца ап'яняльны кактэйль. Куды паехаць і што паглядзець, чытайце ў тэкстах Sputnik.

  • Выбары ў Беларусі
    Последнее обновление: 09:41 07.08.2019
    09:41 07.08.2019

    Парламенцкія выбары - 2019

    Парламенцкія выбары пройдуць у Беларусі ў лістападзе 2019 года. 7 лістапада пройдзе галасаванне мясцовых саветаў дэпутатаў за кандыдатаў у Савет Рэспублікі, 17 лістапада - агульнанароднае галасаванне за дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Хто будзе ўдзельнічаць у выбарах у парламент, як будзе праходзіць агітацыя, як арганізуюць выбарчы працэс і ці будуць нейкія змены ў выбарным заканадаўстве? Апошнія навіны пра выбары ў парламент Беларусі у 2019 годзе чытайце на Sputnik.

  • Археолаг падчас працы, архіўнае фота
    Последнее обновление: 10:41 05.08.2019
    10:41 05.08.2019

    Беларуская археалогія: самыя цікавыя знаходкі

    Штогод у сезон беларускія археолагі адпраўляюцца на раскопкі - на тэрыторыі нашай краіны яшчэ шмат недаследаваных месцаў. Часам знаходкі ўражваюць не менш, чым вынікі працы замежных калег. Што, дзе і калі знаходзяць археолагі Беларусі - чытайце на Sputnik.

  • Закон аб адтэрміноўцы:  апошнія навіны
    Последнее обновление: 09:55 25.07.2019
    09:55 25.07.2019

    Закон аб адтэрміноўцы: падрабязнасці і навіны

    "Закон аб адтэрміноўцы" выклікаў шырокі рэзананс у беларускім грамадстве з-за новаўвядзенняў, якія тычацца прызыву на тэрміновую службу. Дакумент уводзіць шэраг абмежаванняў для тых, хто "адкасіў" ад войска, уносіць змены ў Кодэкс аб адукацыі і многае іншае. Плануецца таксама, што ў краіне будзе распрацаваны комлекс мер, скіраваных на павышэнне прэстыжу тэрміновай ваеннай службы. Чытайце апошнія навіны аб рэзанансным законе на Sputnik.

  • Парад Перамогі ў Гродне
    Последнее обновление: 09:44 02.07.2019
    09:44 02.07.2019

    75 гадоў вызвалення Беларусі

    Беларусь святкуе 75-годдзе свайго вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 2019 годзе. Асноўныя мерапрыемствы ў гонар гадавіны вызвалення Беларусі адбудуцца 9 мая (Дзень Перамогі) і 3 ліпеня (Дзень незалежнасці). Галоўныя навіны аб святкаванні 75-годдзя вызвалення Беларусі чытайце ў матэрыялах Sputnik.

  • Аркада стадыёна Дынама
    Последнее обновление: 13:48 23.05.2019
    13:48 23.05.2019

    Еўрапейскія гульні - 2019

    II Еўрапейскія гульні пройдуць у Беларусі ў 2019 годзе. Цяпер рэспубліка вядзе актыўную падрыхтоўку ў правядзенні спаборніцтваў, адметнай асаблівасцю якіх павінна стаць душэўнасць. Падрабязнасці - у матэрыялах Sputnik.

  • Абітурыенты перад ЦТ
    Последнее обновление: 10:51 16.05.2019
    10:51 16.05.2019

    Абітурыент - 2019: апошнія навіны ўступнай кампаніі

    Асноўны этап уступнай кампаніі 2019 года прыйдзецца на чэрвень і ліпень: у гэтыя месяцы абітурыенты будуць здаваць цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) і іншыя экзамены, падаваць дакументы ў ВНУ і чакаць навін аб залічэнні. Чаго чакаць ад прыёмнай кампаніі 2019-га: правілы прыёму, інфармацыя аб метадах ацэнкі ЦТ і ўнутраных іспытах, парогавыя значэння тэсціравання, прахадныя балы - усе гэтыя тэмы вельмі хвалююць і абітурыентаў, і іх бацькоў. Апошнія навіны пра прыёмную кампаніі 2019 года ў Беларусі - у матэрыялах Sputnik.

  • Салют у Дзень Перамогі
    Последнее обновление: 16:55 26.04.2019
    16:55 26.04.2019

    Дзень Перамогі - 2019

    Дзень Перамогі - адно з самых масавых і любімых у беларусаў святаў. У 2019-м 9 мая будуць адзначаць шырока, бо ў гэтым годзе спаўняецца 75 гадоў вызвалення Беларусі. Усе навіны пра Дзень Перамогі, у тым ліку праграму святкавання 9 мая, падрабязнасці пра салют і іншыя мерапрыемствы, а таксама інтэрв'ю з ветэранамі і гісторыкамі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, чытайце ў матэрыялах Sputnik.

  • Дзяўчынка з велікоднымі яйкамі
    Последнее обновление: 16:41 16.04.2019
    16:41 16.04.2019

    Сустракаем Вялікдзень

    Вялікдзень, Вяліканне, Вялічка, Свята Святаў, - так называюць свята светлага Хрыстовага ўваскрасення. Прыпадае яно на першую нядзелю пасля першай вясновай поўні. Каб сустрэць вялікае свята як належыць, вернікі рыхтуюцца напрацягу некалькіх тыдняў. На Беларусі ў кожным рэгіёне разам з асноўнымі нормамі існуюць свае правілы святкавання Вялікадня і падрыхтоўкі да яго. Велікодныя традыцыі і звычаі аднаго з самых галоўных хрысціянскіх святаў - у матэрыялах Sputnik.     

  • Класікі беларускай літаратуры (злева направа): Якуб Колас (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч, 1882-1956) і Янка Купала (Іван Дамінікавіч Луцэвіч, 1882-1942). Фота 1938 года.
    Последнее обновление: 16:59 12.03.2019
    16:59 12.03.2019

    Беларуская літаратура

    Беларуская літаратура мае даўнюю гісторыю. Не сакрэт, што беларуская літаратура можа пахваліцца мноствам імёнаў пісьменнікаў і паэтаў, ад твораў якіх атрымлівалі асалоду розныя пакаленні. Чытайце біяграфіі беларускіх пісьменнікаў і цікавыя факты аб іх творах на Sputnik. Цікава будзе не толькі школьнікам!

  • Дзяўчаты ў народных строях
    Последнее обновление: 11:44 12.03.2019
    11:44 12.03.2019

    Ад Барадуліна да Хадановіча: вершы на беларускай мове

    Беларуская мова прызнаная ЮНЭСКА другой у свеце па мілагучнасці, таму паэзія нашай краіны асабліва прыгожая. На беларускай зямлі нарадзілася шмат талентавітых паэтаў і пісьменнікаў - Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Рыгор Барадулін і многія іншыя. Дзякуючы ім сёння Беларусь мае багатую літаратурную спадчыну. Беларускія вершы на самыя розныя тэмы - ў падборцы Sputnik.

  • Дамавік і кацяня
    Последнее обновление: 11:09 12.03.2019
    11:09 12.03.2019

    Любімыя беларускія казкі на радыё

    Праект "Любімыя беларускія казкі" - гэта серыя радыё-падкастаў для дзяцей і дарослых. Аўдыяверсіі беларускіх народных казак дапамогуць маленькім беларусам пазнаёміцца з вуснай фальклорнай спадчынай сваёй краіны на роднай мове, а іх бацькам - зладзіць цікавую забаўку для свайго дзіця. У казачным сусвеце хаваецца гультай Несцерка, хітрун Сіняе Світа, расце залатая яблынька, жыве шчасце і адбываецца шмат яшчэ чаго цікавага, таму сумаваць дзеткам не давядзецца.

  • Веснавы абрад Юр’еўскі карагод ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёну
    Последнее обновление: 14:44 11.03.2019
    14:44 11.03.2019

    Год малой радзімы ў Беларусі

    Пад знакам Года малой радзімы ў Беларусі прайшоў 2018-ы і пачаўся 2019 год. У гонар Года малой радзімы па ўсёй Беларусі праходзяць сотні мерапрыемстваў на розных узроўнях. Чытайце на Sputnik, якія цікавыя мерапрыемствы праходзяць у краіне ў Год малой радзімы.