03:36 01 мая 2017
«Радыё Sputnik»
Першы сакратар ЦК КПБ, намеснік старшыні Мінгарвыканкамі Ігар Карпенка

Карпенка: трэба ўвесці адказнасць за фальсіфікацыю гісторыі

© Sputnik/ Виктор Толочко
70 год перамогі
Атрымаць кароткую спасылку
44 0 0

Беларускія ідэолагі заклікаюць паставіць заслон "недарэчным выказванням пра вайну" хоць бы ў памяць аб загінуўшых і з павагі да ветэранаў.

МІНСК, 8 кра — Sputnik. Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Карпенка заяўляе аб неабходнасці ўвесці ў краіне адказнасць за фальсіфікацыю гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

"Магчыма, узнікла неабходнасць на заканадаўчым узроўні замацаваць пэўную адказнасць за фальсіфікацыю гісторыі Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай вайны, паставіць заслон недарэчным выказванням хоць бы ў памяць аб загінуўшых і з павагі да ветэранаў, якія знаходзяцца ў страі," — заявіў Карпенка, які ўзначальвае таксама партыю камуністаў, на семінары для намеснікаў кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў па ідэалагічнай працы ў Мінску.

Паводле яго слоў, нельга дапусціць, каб гістарычныя факты перакручваліся, каб ім надавалі зусім другую афарбоўку. Такая сітуацыя, на думку першага сакратара ЦК КПБ, сустрэне адкрытае непаразуменне з боку ветэранаў, а моладзь з-за скажэння гісторыі рызыкуе у няправільным святле ўбачыць подзвіг сваіх дзядоў і прадзедаў.

"Цяпер настала неабходнасць абараняць праўду пра тую вайну", — падкрэсліў Карпенка.

Ён таксама агучыў дадзеныя сацыялагічных даследаванняў Мінскага навукова-даследчага інстытута сацыяльна-эканамічных праблем, якія сведчаць пра найбольшы клопат аб ветэранах ў Беларусі, што праяўляюць органы сацыяльнай абароны і аховы здароўя.

Тэги:
Гісторыя, Палітыка, Ігар Карпенка, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Галоўныя тэмы