08:07 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Прыгажуні з 26 краін свету прыехалі ў Грузію на конкурс “Міс Планета”

Атрымаць кароткую спасылку
117 0 0
© Sputnik/

Міжнародны конкурс прыгажосці “Міс Планета” ўпершыню праходзіць у Грузіі. Удзел у фінальнай частцы Miss Planet Georgia-2015 прымаюць 26 прыгажунь з розных краін свету.

Пераможцу конкурсу павінна назваць міжнароднае журы, у якое ўваходзяць прадстаўнікі 20 краін, паведаміла агенцтва Sputnik.

Падчас першага тура конкурсу яго ўдзельніцы паўсталі перад журы ў нацыянальных касцюмах сваіх краін. Другі тур — дэфіле ў купальніках, праводзіцца ва ўсходнім рэгіёне Грузіі — у Кахэці, у адным з мясцовых гатэляў.

Трэці — тур талентаў, адбудзецца ў Тбілісі 10 верасня. Канкурсанткі прадэманструюць свае здольнасці (танцы, песні, маляванне і іншыя). Пяць лепшых нумароў паўторна пакажуць на фінальным шоу.

Паўфінал "Міс Планета 2015" пройдзе ў Кахэці 11 верасня, а фінал — у Тбіліскай канцэртнай зале (Філармонія) 12 верасня. Пасля фіналу запланавана afterparty на Чарапашым возеры ў Тбілісі з 23:00.

Уладальніца тытула "Міс Планета-2015" па традыцыі будзе каранавана эксклюзіўнай залатой каронай. Прызёры атрымаюць падарункі ад спонсараў конкурсу. У межах конкурсу таксама будзе выяўлена пераможца ў намінацыі "сімпатый гледачоў".

Тэги:
Культурна-масавыя мерапрыемствы, Стыль жыцця, Тбілісі, Грузія, Еўропа, Увесь свет
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы