Відэа

Верталёты МНС паставілі на магіле Рыгора Барадуліна помнік-валун

Падпісацца
Помнік весам у 2,5 тоны быў усталяваны на могілках ва Ушачах.

МІНСК, 18 ліс — Sputnik. Ва Ушачах на магіле паэта ўсталявалі помнік-валун. "Помнік усталявалі верталёты МНС усталявалі помнік на магіле Рыгора Барадуліна. Помнік весіць дзве з паловай тоны", — паведаміў Sputnik прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

Магілу паэта акаляюць высокія дрэвы, іх кроны закрываюць месца ўстаноўкі помніка, што рабіла ўстаноўку досыць складанай.

У сваім вершы "Прашэнне", напісаным у 1995 годзе, Барадулін казаў: "Калі я замаўчу, пастаўце мне валун сівы і крыж на валуне…". Воля паэта была выкананая.

Стужка навiн
0