22:29 19 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Памяці "песняра": вечар памяці Уладзіміра Мулявіна прайшоў у Мінску

Атрымаць кароткую спасылку
Мулявіну - 75 (5)
5150
© Sputnik/ Сергей Пушкин

У Мінскай філармоніі адбыўся гала-канцэрт, прысвечанай памяці заснавальніка ансамбля "Песняры" Уладзіміра Мулявіна. Глядзіце на відэа, як праходзіла мерапрыемства.

На сцэну выйшлі як удзельнікі ансамбля "Песняры", так і многія іншыя вядомыя беларускія выканаўцы, такія як Аляксандр Ціханавіч з Ядвігай Паплаўскай, Аляксандр Кашапараў, Пётр Ялфімаў і іншыя артысты.

У рамках вечарыны памяці прагучалі аўтарскія "Александрына" з "Чырвонай Ружаны" і апрацаваныя народныя "Касіў Ясь канюшыну", "Як я ехаў ды сам з сабою", "А ў полі вярба" і многія іншыя. Завяршыў праграму паказ ўрыўка канцэрта "Песняроў" з удзелам Мулявіна — знакамітай "Мaлiтвы" Алега Моўчана на вершы Янкі Купалы.     

Тэмы:
Мулявіну - 75 (5)
Тэги:
Жыццё знакамітых людзей, Музычныя жанры, Музыка, Уладзімір Мулявін, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы