14:06 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Шпунт: беларускую рэстаўрацыю можа захаваць рэстаўрацыйны цэнтр

Атрымаць кароткую спасылку
57 0 0
© Sputnik/ Роман Шантар

Старэйшына беларускай рэстаўрацыі Аркадзь Шпунт у эксклюзіўным інтэрв’ю Sputnik распавёў, што трэба зрабіць, каб захаваць беларускую рэстаўрацыйную школу, якая бярэ свой пачатак яшчэ з часоў СССР.

"Ёсць група аднадумцаў, якія разумеюць, што неабходна арганізацыя рэстаўрацыйнага цэнтра ў краіне", — сказаў Шпунт, адзначыўшы пры гэтым, што такія цэнтры ўжо існуюць у Украіне, Расіі і Літве.

Ён таксама дадаў, што ўсяго ў рэспубліцы не менш за 150 музеяў, аднак калі ў іх адправіць спецыялістаў, яны нічога не змогуць зрабіць без адпаведнага абсталявання.

"Танней было б арганізаваць цэнтр, у якім было б чалавек 70 спецыялістаў, і гэты цэнтр забяспечваў бы ўсю рэспубліку рэстаўрацыяй, пры гэтым меў бы высакакласнае абсталяванне, навуковую базу і банк даных", — сказаў рэстаўратар.

"І ўсё было б усім зразумела: на ўзроўні міністэрства, ўрада, краіны і культуры", — дадаў спецыяліст.

Тэги:
Культура, Гісторыя, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы