05:18 25 жніўня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.06
  • EUR2.28
  • 100 RUB3.13
Відэа

Медалістка летняй Алімпіяды-2012 удзельнічае ў Sputnik.Чытанні

Атрымаць кароткую спасылку
Паэтычная эстафета Sputnik (10)
4530
© Sputnik Сяргей Пушкiн

У праекце Sputnik.Чытанні прымаюць удзел рэдакцыі Sputnik у Кыргызстане, Малдове, Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

МІНСК, 15 лют — Sputnik, прэс-служба. Новым удзельнікам паэтычнага праекта Sputnik.Чытанні стала прызёр Летніх Алімпійскіх Гульняў-2012 і чэмпіянатаў свету і Еўропы, майстар спорту міжнароднага класа па мастацкай гімнастыцы Любоў Чаркашына, для ўдзелу ў Sputnik.Чытанні вядомая спартсменка абрала лірычны верш сучаснай беларускай паэткі Вікторыі Галоўчык "Сэрца".

"Паэзія сёння запатрабавана як ніколі раней — яна аб'ядноўвае людзей, вучыць быць больш памяркоўнымі адзін да аднаго", — сказала Чаркашына.

"Дзякуючы праекту Sputnik.Чытанні, мы можам паказаць кожнаму чалавеку на Зямлі нашую Беларусь — прыгожую краіну, дзе жывуць шчырыя людзі, якія размаўляюць на дзіўнай па меладычнасці і мілагучнасці мове", — дадала спартсменка.

Пачатак праекту ў Рэспубліцы Беларусь даў кіраўнік Sputnik Беларусь, вядомы журналіст Андрэй Качура, прачытаўшы твор класіка беларускай паэзіі Максіма Багдановіча "Зімой". Сярод удзельнікаў паэтычнай эстафеты — мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" Вячаслаў Шарапаў, які абраў для сябе верш Янкі Купалы "Лясное возера".

Паэтычная эстафета ў рамках праекта Sputnik.Чытанні ставіць сваёй мэтай зблізіць людзей у шматпалярным, шматколерным свеце праз чытанні выбітных паэтычных твораў, якія закранаюць важныя для ўсіх базавыя каштоўнасці — каханге, жыццё, прыгажосць навакольнага свету. Праект быў распачаты Sputnik Кыргызстан у сакавіку 2015 года. Ініцыятыву калег з Кыргызстана ў жніўні таго ж года падтрымала рэдакцыя Sputnik Малдова. У лістападзе да праекту Sputnik.Чытанні падключыліся рэдакцыі Sputnik Абхазія і Sputnik Паўднёвая Асеція.

Sputnik (sputniknews.com) — навінавае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik ўключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

Тэмы:
Паэтычная эстафета Sputnik (10)
Тэги:
Культурнае развіццё, Культура, Sputnik Беларусь, Sputnik, Мінск, Беларусь

Яшчэ відэа

  • Як прыгатаваць легендарны дэсерт Паўлава
    Последнее обновление: 17:58 24.08.2019
    17:58 24.08.2019

    Як прыгатаваць легендарны дэсерт "Паўлава"

    "Паўлава" - легендарны дэсерт новазеландскай кухні на аснове безэ, які назвалі ў гонар танцоркі. Лічыцца, што торт-безэ, начынены садавінай, з'явіўся ў выніку захаплення белай пачкам рускай балерыны. Як яго рыхтаваць, глядзіце на відэа Sputnik.

    4
  • Відэафакт: Грузінскі дом урачыста адкрылі ў Мінску
    Последнее обновление: 15:35 24.08.2019
    15:35 24.08.2019

    Відэафакт: "Грузінскі дом" урачыста адкрылі ў Мінску

    "Грузінскі дом" стане новай платформай для развіцця гандлёвых, эканамічных і культурных сувязяў паміж Беларуссю і Грузіяй. Як праходзіла ўрачыстая цырымонія адкрыцця, глядзіце на відэа Sputnik.

    6
  • Последнее обновление: 10:35 24.08.2019
    10:35 24.08.2019

    Пераможныя эстафеты Раўбічы-99, шкада, што не паўтарыць праз 20 гадоў

    У дні чэмпіянату свету па летнім біятлоне Sputnik працягвае успамінаць, як Раўбічы прымалі падобнае першынство ў 1999 годзе.

    4
  • Максімкаў: Шоу прысяжных засядацеляў - хто і за што вынесе прысуд?
    Последнее обновление: 08:55 24.08.2019
    08:55 24.08.2019

    Максімкаў: "Шоу прысяжных засядацеляў" - хто і за што вынесе прысуд?

    У гасцях на радыё Sputnik Беларусь - аўтар праекта "Шоу прысяжных засядацеляў", прадзюсар Уладзімір Максімкаў і выканаўцы галоўных роляў, актрыса ТЮГа Вікторыя Кадрова і заслужаны артыст РБ, акцёр тэатра Янкі Купалы Ігар Дзянісаў.

    6

Галоўныя тэмы