20:24 17 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Мінспорту і турызму ўдзельнічае ў Sputnik.Чытанні

Атрымаць кароткую спасылку
Паэтычная эстафета Sputnik (10)
13310
© Sputnik/ Сяргей Пушкiн

Паэтычная эстафета ў межах праекта ставіць сваёй мэтай зблізіць людзей у шматпалярным свеце праз выбітныя творы, якія закранаюць базавыя каштоўнасці, важныя для ўсіх.

МІНСК, 22 лют — Прэс-служба Sputnik. Новым удзельнікам праекта Sputnik.Чытанні стаў прэс-сакратар Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Уладзімір Несцяровіч. Для ўдзелу ў паэтычнай эстафеце ён абраў лірычны верш з твораў ваенных гадоў народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі "Бульба".

"Паэтычны праект Sputnik.Чытанні вельмі важны, паколькі ў паэзіі найбольш ярка знаходзяць выраз родная мова, культура, гісторыя і традыцыі Беларусі. Паэзія аб'ядноўвае людзей, прымушае суперажываць; яна звернута да агульначалавечых каштоўнасцяў", — сказаў Несцяровіч.

"Паэзія — гэта думкі, эмоцыі, настрой, якія выказваюць прыгажосць і самабытнасць беларускага краю; якія паказваюць дабрыню, гуманнасць і самаадданасць беларускага народа", — дадаў прэс-сакратар Мінспорту і турызму.

Старт праекту ў Беларусі даў кіраўнік Sputnik Беларусь, вядомы журналіст Андрэй Качура, прачытаўшы верш класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча "Зімой". Сярод удзельнікаў праекта — мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" Вячаслаў Шарапаў і вядомая гімнастка, медалістка Летніх Алімпійскіх Гульняў-2012 у Лондане Любоў Чаркашына.

Паэтычная эстафета ў межах праекта Sputnik.Чытанні ставіць сваёй мэтай зблізіць людзей у шматпалярным, шматколерным свеце праз чытання выбітных паэтычных твораў, якія закранаюць важныя для ўсіх базавыя каштоўнасці — любоў, жыццё, прыгажосць навакольнага свету. Праект быў распачаты Sputnik Кыргызстан у сакавіку 2015 года. Ініцыятыву калег з Кыргызстана ў жніўні таго ж года падтрымала рэдакцыя Sputnik Малдова. У лістападзе да праекту Sputnik.Чытанні падключыліся рэдакцыі Sputnik Абхазія і Sputnik Паўднёвая Асеція.

Sputnik (sputniknews.com) — навінавае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik ўключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

Тэмы:
Паэтычная эстафета Sputnik (10)
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы