06:49 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Актрыса Таццяна Мархель абрала вершы Коласа для Sputnik.Чытанні

Атрымаць кароткую спасылку
Паэтычная эстафета Sputnik (10)
9220
© Sputnik/ Сяргей Пушкiн

Па словах актрысы, паэзія – гэта тое, на чым трымаецца нашае жыццё, а ўрывак з паэмы "Сымон-музыка", які яна прачытала, перадае погляд аўтара на ролю мастацтва ў жыцці беларускага народа.

МІНСК, 29. лют, Прэс-служба Sputnik. Новым удзельнікам паэтычнай эстафеты Sputnik.Чытанні стала вядомая актрыса тэатра і кіно, народная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Мархель. Для ўдзелу ў праекце актрыса абрала фрагмент з паэмы класіка і пачынальніка новай беларускай літаратуры Якуба Коласа "Сымон-музыка".

"Удзел у паэтычным праекце Sputnik.Чытанні для мяне вельмі важны, таму што паэзія — гэта тое, на чым трымаецца нашае жыццё; тое, на што можа абаперціся чалавек у цяжкі момант", — сказала Мархель.

"Сымон-музыка" — філасофская паэма, у якой перададзены погляд аўтара на ролю мастацтва ў жыцці беларускага народа, і гэтым паэзія Якуба Коласа да гэтага часу актуальная", — дадала актрыса.

Старт праекту ў Беларусі даў кіраўнік Sputnik Беларусь, вядомы журналіст Андрэй Качура, прачытаўшы верш класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча "Зімой". Сярод удзельнікаў праекта — мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" Вячаслаў Шарапаў; вядомая гімнастка, медалістка Летніх Алімпійскіх Гульняў-2012 у Лондане Любоў Чаркашына; кіраўнік прэс-службы міністэрства спорту і турызму РБ Уладзімір Несцяровіч.

Паэтычная эстафета ў межах праекта Sputnik.Чытанні ставіць сваёй мэтай зблізіць людзей у шматпалярным, шматколерным свеце праз чытанні выбітных паэтычных твораў, якія закранаюць важныя для ўсіх базавыя каштоўнасці — каханне, жыццё, прыгажосць навакольнага свету.

Праект быў распачаты Sputnik Кыргызстан у сакавіку 2015 года. Ініцыятыву калег з Кыргызстана ў жніўні таго ж года падтрымала рэдакцыя Sputnik Малдова. У лістападзе да праекту Sputnik.Чытанні далучыліся рэдакцыі Sputnik Абхазія і Sputnik Паўднёвая Асеція.

Sputnik (sputniknews.com) — навінавае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш, чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

Тэмы:
Паэтычная эстафета Sputnik (10)
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы