12:22 24 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Дырэктар літаратурнага музея Янкі Купалы ўдзельнічае ў Sputnik.Чытанні

Атрымаць кароткую спасылку
Паэтычная эстафета Sputnik (10)
7710
© Sputnik/ Сяргей Пушкiн

Паэтычная эстафета, на думку дырэктара музея, дазваляе карыстальнікам інтэрнэту зірнуць на паэзію "пад вуглом сучасных відэафарматаў".

МІНСК, 9 сак — Прэс-служба Sputnik. Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь працягвае мультынацыянальны праект Sputnik.Чытанні. Новым удзельнікам паэтычнай эстафеты стала дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч, якая абрала для ўдзелу ў праекце урывак з паэмы "Яна і я" класіка беларускай літаратуры, паэта, драматурга і публіцыста Янкі Купалы.

"Паэтычная эстафета ў медыйнай прасторы — вельмі ўдалая ідэя. Sputnik.Чытанні дазваляе сучаснай інтэрнэт-аўдыторыі зірнуць на паэзію пад вуглом сучасных відэафарматаў, адкрыць у паэзіі новае для сябе", — адзначыла Ляшковіч.

Старт праекту ў Беларусі даў кіраўнік Sputnik Беларусь, вядомы журналіст Андрэй Качура, прачытаўшы верш класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча "Зімой". Сярод удзельнікаў праекта — мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" Вячаслаў Шарапаў; вядомая гімнастка, медалістка Летніх Алімпійскіх Гульняў-2012 у Лондане Любоў Чаркашына; кіраўнік прэс-службы міністэрства спорту і турызму РБ Уладзімір Несцяровіч; актрыса тэатра і кіно, народная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Мархель.

Паэтычная эстафета ў межах праекта Sputnik.Чытанні ставіць сваёй мэтай зблізіць людзей у шматпалярным, шматколерным свеце праз чытанні выбітных паэтычных твораў, якія закранаюць важныя для ўсіх базавыя каштоўнасці — каханне, жыццё, прыгажосць навакольнага свету. Праект быў пачаты Sputnik Кыргызстан у сакавіку 2015 года. Ініцыятыву калег з Кыргызстана ў жніўні таго ж года падтрымала рэдакцыя Sputnik Малдова. У лістападзе да праекту Sputnik.Чытанні падключыліся рэдакцыі Sputnik Абхазія і Sputnik Паўднёвая Асеція.

Sputnik (sputniknews.com) — міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Для падпісчыкаў навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах. Мультымедыйны кантэнт і радыёпраграмы распаўсюджваюцца больш чым на 30 мовах.

Тэмы:
Паэтычная эстафета Sputnik (10)
Тэги:
Паэзія, Культурнае развіццё, Культура, Sputnik Беларусь, Sputnik, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы