02:53 23 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Мінкультуры Рэспублікі Беларусь удзельнічае ў Sputnik. Чытанні

Атрымаць кароткую спасылку
Паэтычная эстафета Sputnik (10)
5521
© Sputnik/ Сяргей Пушкiн

Паэтычная эстафета ў межах праекта Sputnik.Чытанні ставіць сваёй мэтай зблізіць людзей у шматпалярным свеце праз чытання выбітных паэтычных твораў.

МІНСК, 29 сак — прэс-служба Sputnik. Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь працягвае паэтычную эстафету ў краіне. Новым удзельнікам мультынацыянальнага праекта Sputnik.Чытанні стаў намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік, прачытаўшы байку "Шляхі ды ісціны" беларускага пісьменніка, паэта, сатырыка і драматурга Кандрата Крапівы.

"Праект Sputnik.Чытанні развіваецца ў Беларусі ў год, аб'яўлены ў краіне Годам культуры. Паэзія, як неад'емная частка культуры, паняцце мультынацыянальнае, яно аб'ядноўвае людзей па-над геаграфічнымі межамі. Мультымедыйныя фарматы Sputnik.Чытанні дазваляюць сучаснай, перш за ўсё маладой аўдыторыі зірнуць на класічную спадчыну пад новым вуглом, адкрыць у ім нешта новае, сугучнае нашым дням", — адзначыў Чэрнік.

Старт праекту ў Беларусі даў кіраўнік Sputnik Беларусь, вядомы журналіст Андрэй Качура, прачытаўшы верш класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча "Зімой". Сярод удзельнікаў праекта — намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алена Купчына; мастацкі кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" Вячаслаў Шарапаў; вядомая гімнастка, медалістка Летніх Алімпійскіх Гульняў-2012 у Лондане Любоў Чаркашына; кіраўнік прэс-службы міністэрства спорту і турызму РБ Уладзімір Несцяровіч; актрыса тэатра і кіно, народная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Мархель; дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч.

Паэтычная эстафета ў межах праекта Sputnik.Чытанні ставіць сваёй мэтай зблізіць людзей у шматпалярным, шматколерным свеце праз чытанні выбітных паэтычных твораў, якія закранаюць важныя для ўсіх базавыя каштоўнасці — любоў, жыццё, прыгажосць навакольнага свету. Праект быў распачаты Sputnik Кыргызстан у сакавіку 2015 года. Ініцыятыву калег з Кыргызстана ў жніўні таго ж года падтрымала рэдакцыя Sputnik Малдова. У лістападзе да праекту Sputnik.Чытанні падключыліся рэдакцыі Sputnik Абхазія і Sputnik Паўднёвая Асеція

Sputnik (sputniknews.com) — міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Для падпісчыкаў навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.    

 

 

Тэмы:
Паэтычная эстафета Sputnik (10)
Тэги:
Літаратура, Культура, Sputnik Беларусь, Sputnik, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы