09:21 21 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Уладзімір Макей падтрымаў паэтычны праект Sputnik.Чытанні

Атрымаць кароткую спасылку
Паэтычная эстафета Sputnik (10)
9720
© Sputnik/ Сяргей Пушкiн

Паводле слоў кіраўніка МЗС Беларусі, мова, традыцыі і нацыянальныя каштоўнасці – скарб, якім беларусы заўжды павінны ганарыцца.

Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей з творам выбітнага беларускага паэта Янкі Купалы "Я люблю" ўзяў удзел у паэтычнай эстафеце Sputnik.Чытанні інфармацыйнага агенцтва і радыё Sputnik Беларусь.

"Мова, традыцыі, нацыянальныя каштоўнасці — гэта падмурак, без якога немагчыма існаванне народа і дзяржавы. Гэта наш скарб, якім мы заўжды павінны ганарыцца. І сёння сам час патрабуе не толькі звярнуцца да сваіх вытокаў, далучыцца да нацыянальнай культуры, але і паглыбляць знаёмства з роднай краінай, народнымі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуццё грамадскасці, любові да Радзімы", — адзначыў Макей, каментуючы свой удзел у Sputnik.Чытанні.

Старт праекту ў Беларусі даў кіраўнік Sputnik Беларусь, вядомы журналіст Андрэй Качура, прачытаўшы верш класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча "Зімой". Сярод удзельнікаў праекта — прадстаўнікі дзяржаўнай улады, намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына і намміністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік; кіраўнік Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" Вячаслаў Шарапаў; вядомая гімнастка, медалістка Летніх Алімпійскіх Гульняў-2012 у Лондане Любоў Чаркашына; кіраўнік прэс-службы міністэрства спорту і турызму РБ Уладзімір Несцяровіч; актрыса тэатра і кіно, народная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Мархель; дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч.

Паэтычная эстафета ў межах праекта Sputnik.Чытанні ставіць сваёй мэтай зблізіць людзей у шматпалярным, шматколерным свеце праз чытанні выбітных паэтычных твораў, якія закранаюць важныя для ўсіх базавыя каштоўнасці — любоў, жыццё, прыгажосць навакольнага свету. Праект быў распачаты Sputnik Кыргызстан у сакавіку 2015 года. Ініцыятыву калег з Кыргызстана ў жніўні таго ж года падтрымала рэдакцыя Sputnik Малдова. У лістападзе да праекту Sputnik.Чытанні далучылася рэдакцыі Sputnik Абхазія і Sputnik Паўднёвая Асеція.

Sputnik (sputniknews.com) — міжнароднае інфармацыйнае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Для падпісчыкаў навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

Тэмы:
Паэтычная эстафета Sputnik (10)
Тэги:
Нацыянальная культура, Sputnik Беларусь, Sputnik, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Уладзімір Макей, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы