01:26 25 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Sputnik Беларусь завяршыў паэтычны праект Sputnik.Чытанні

Атрымаць кароткую спасылку
Паэтычная эстафета Sputnik (10)
6130
© Sputnik/ Сяргей Пушкiн

Sputnik Беларусь завяршыў паэтычны праект Sputnik.Чытанні, які стартаваў у лютым 2016 і сабраў сярод сваіх удзельнікаў вядучых прадстаўнікоў дзяржаўнай улады і ўрадавых арганізацый, майстроў мастацтваў і спорту.

Фінальным выступам у межах праекта стаў удзел кіраўніка Sputnik Беларусь Андрэя Качура з творам беларускага паэта і эсэіста Рыгора Барадуліна "Божа, паспагадай усiм".

Удзельнікамі Sputnik.Чытанні сталі кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей і намміністра Алена Купчына; намеснік міністра культуры Беларусі Васіль Чэрнік; мастацкі кіраўнік ансамбля "Песняры" Вячаслаў Шарапаў; вядомая гімнастка Любоў Чаркашына; кіраўнік прэс-службы міністэрства спорту і турызму РБ Уладзімір Несцяровіч; актрыса тэатра і кіно, народная артыстка Рэспублікі Беларусь Таццяна Мархель; дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч.

"Мы рады, што Sputnik Беларусь рэалізаваў праект, які дазваляе інтэрнэт-аўдыторыі адкрыць у паэзіі нешта новае, — сказаў кіраўнік Sputnik Беларусь Андрэй Качура, — Паэтычная эстафета Sputnik.Чытанні, якая перадавалася ад рэдакцыі да рэдакцыі Sputnik на прасторах краін СНД, уяўляе свет ва ўсім яго нацыянальнай і культурнай разнастайнасці".

Паэтычная эстафета ў межах праекта Sputnik.Чытанні ставіць сваёй мэтай зблізіць людзей у шматпалярным, шматколерным свеце праз чытанні выбітных паэтычных твораў, якія закранаюць важныя для ўсіх базавыя каштоўнасці — каханне, жыццё, прыгажосць навакольнага свету. Праект быў распачаты Sputnik Кыргызстан у сакавіку 2015 года. Ініцыятыва калегаў з Кыргызстана была падтрымана рэдакцыямі Sputnik у многіх краінах СНД і Блізкага замежжа. Завяршыўшы Sputnik.Чытанні, рэдакцыя Sputnik Беларусь перадала праект сваім калегам са Sputnik Азербайджан.

Sputnik (sputniknews.com) — навінавае агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзесятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

Тэмы:
Паэтычная эстафета Sputnik (10)
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы