14:07 06 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.57
  • EUR2.78
  • 100 RUB3.36
© Sputnik

Міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч прыняў удзел у ралі на белым Харлей-Дэвідсан, на якім неўзабаве будуць ездзіць сталічныя даішнікі.

Калона байкераў апоўдні была ля кургана Славы і праехала праз увесь Мінск да Палаца спорту. У шумным байкерскім мерапрыемстве, які сабраў каля 1,5 тысяч матацыклістаў з Беларусі, Расіі, краін Балтыі, Заходняй Еўропы, прыняў удзел міністр МУС Ігар Шуневіч. Ён прыехаў на матацыкле Хралей-Дэвідсан, які восенню мінулага года прадстаўнікі амерыканскай кампаніі падарылі сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.

Як растлумачыў міністр унутраных спраў, у Мінску ствараецца мотападраздзяленне ДАІ, якое будзе ездзіць менавіта на такіх матацыклах. Яно з'явіцца ў сталіцы ўжо ў наступным годзе.

Наведвальнікі, якія прыйшлі на H.O.G. Rally Minsk змаглі атрымаць асалоду ад паказальных выступленняў байкераў, пазнаёміцца з усёй мадэльнай лінейкай Harley-Davidson і паслухаць канцэрт гурта "Чайф".

Тэги:
Матацыклы і мапеды, Стыль жыцця, МУС РБ, Ігар Шуневіч, Мінск, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы