Відэа

Сланяня, якое загразла ў вадасцёку, выцягнулі за хобат і ногі ў Шры-Ланке

Падпісацца
Маленькае сланяня правалілася ў вадасцёк пры дарозе ў партовым горадзе Хамбантота Шры-Ланка. Глядзіце на відэа, як праходзіла выратавальная аперацыя з удзелам мясцовых жыхароў і абаронцаў жывёл.

Дзеля выратавання жывёлы прыбылі абаронцы-заолагі, якія разам з мясцовымі жыхарамі і работнікамі, якія знаходзіліся паблізу порта, прывязалі да ног сланяня вяроўкі, з дапамогай якіх змаглі выцягнуць яго з вадасцёку.

Дорога, каля якой трапіла ў бяду жывёла, з'яўляецца галоўнай у партовым горадзе Хамбантота на поўдні Шры-Ланкі. У гэтым месцы вельмі часта праходзяць сланы.

Пасля вызвалення сланяня з палону зааабаронцы пагрузілі яго ў аўтамабіль, каб даставіць у ветэрынарную клініку. Паводле інфармацыі мясцовых СМІ, у жывёлы магчымы пералом нагі.

Стужка навiн
0