Відэа

"Гоначныя" трактары МТЗ спаборнічалі ў "Бізон Трэк-Шоу"

Падпісацца
Адзіныя ў Еўропе і Расіі гонкі на трактарах адбыліся на мінулым тыдні ў Растоўскай вобласці. Глядзіце на відэа, як змагаліся гоншчыкі-трактарысты.

У спаборніцтвах узялі ўдзел 29 пілотаў з Растоўскай, Маскоўскай, Варонежскай і Валгаградскай абласцей, Краснадарскага краю і рэспублікі Крым, перадае Sputnik Арменія.

Дыстанцыя гоначнай трасы з няроўнасцямі перавысіла 14 кіламетраў, на працягу якіх, разам з хуткасцю, вадзіцелям давялося прадэманстраваць навыкі віртуознага кіравання трактарамі беларускай вытворчасці.

Па ўмовах спаборніцтваў, гонкі праходзілі выключна па грунце і жвіру, а траса была насычана небяспечнымі паваротамі, трамплінамі, воднымі перашкодамі, спускамі і ўздымамі.

Усе заезды былі выключна парныя, што значна павысіла рызыку для ўдзельнікаў гонкі, якая складаецца з 6 этапаў, паўфіналу і фіналу.

Да гонак былі дапушчаныя сельскагаспадарчыя трактары МТЗ з аб'ёмам рухавіка да пяці літраў, характэрна, што кожны гоншчык атрымаў права практычна на любыя мадэрнізацыі як хадавой, так і рухавой часткі свайго трактара, за некаторымі тэхнічнымі выключэннямі.

Стужка навiн
0