00:24 20 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Відэа

Кіраўнік МЗС Турцыі рады нармалізацыі адносін з Расіяй

Атрымаць кароткую спасылку
7 0 0
© RUPTLY.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Турцыі Меўлют Чавушаглу ў ходзе рабочай паездкі ў Сочы пракаментаваў нармалізацыю адносін паміж Масквой і Анкарой. Кіраўнік МЗС заявіў, што яго краіна заўсёды імкнулася мець "нуль праблем" з суседзямі.

Міністр адзначыў, што Анкара спрабавала аднавіць адносіны з Масквой на працягу сямі месяцаў пасля інцыдэнту са збітым расійскім бамбавіком Су-24.

"Пасля ліста прэзідэнта Эрдагана прэзідэнту Пуціну, пасля іх тэлефоннай размовы, мы можам нармалізаваць нашы адносіны з Расійскай Федэрацыяй. Менавіта гэтага мы на самай справе хочам з нашымі суседзямі", — заявіў Чавушаглу.

Крызіс у адносінах Расіі і Турцыі узнік пасля таго, як у лістападзе 2015 года турэцкі знішчальнік збіў у Сірыі расійскі бамбавік Су-24. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін назваў гэта "ударам у спіну" з боку памагатых тэрарыстаў. Расія ўвяла ў дачыненні да Турцыі шэраг эканамічных абмежаванняў.

На гэтым тыдні, услед за пасланнем прэзідэнта Турцыі Таіпа Эрдагана расейскаму лідэру, у якім ён папрасіў прабачэння за збіты самалёт і выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю пілота Алега Пешкава, і тэлефоннай размовай кіраўнікоў дзяржаў, Пуцін абвясціў пра пачатак працэсу нармалізацыі адносін з Анкарой.

Тэги:
Дыпламатыя, МЗС Турцыі, Турцыя, Расія
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы