00:22 20 студзеня 2018
«Радыё Sputnik»
Відэа

Апытанне Sputnik: чаму канфліктуюць веласіпедысты і пешаходы

Атрымаць кароткую спасылку
14 0 0
Вера Дашкевич, Сергей Пушкин

Па дадзеных Беларускага веласіпеднага таварыства, сутыкненні веласіпедыстаў з пешаходамі здараюцца штотыдзень. Глядзіце на відэа, якія прэтэнзіі адзін да аднаго агучылі веласіпедысты і пешаходы.

Прычына — у не выкананні пешаходамі правілаў дарожнага руху і выхад на велапаласу. У пешаходаў свой спіс прэтэнзій.

Хтосьці прызнаецца, што стаў няўтульна адчуваць сябе ў горадзе са з'яўленнем на ходніках вялікай колькасці веласіпедыстаў, асцерагаецца патрапіць пад колы. Хтосьці скардзіцца на грубасць, калі пешаход выпадкова ступае на велапаласу. А хтосьці адзначае, што, будучы ў розных ролях, больш баіцца няўважлівых пешаходаў, чым аматараў хуткасці.

Але ўсе сышліся ў меркаванні, што большай колькасці канфліктаў можна было б пазбегнуць, калі б усе ўдзельнікі дарожнага руху выконвалі правілы і былі больш паважлiвыя адзін да аднаго.

Тэги:
Дарожны рух, Веласіпед, Мінск
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы