https://cdn11.img.sputnik.by/i/logo-itemprop.png
Sputnik Беларусь
https://cdn12.img.sputnik.by/i/logo.png
Sputnik
https://cdn12.img.sputnik.by/i/logo.png
https://bel.sputnik.by/video/20160719/1024304610.html
Супрацоўнікі Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету затрымалі пад Ваўкавыскам дваіх браканьераў. Глядзіце на відэа, які незвычайны плаўсродак "рыбакі" выкарыстоўвалі для ўстаноўкі сетак.
Паводле дадзеных інспектараў, браты з Ваўкавыска змайстравалі пантонны плыт з пластыкавых бутэлек і дошак — парушальнікаў затрымалі на сажалцы каля вёскі Янышы.
За вылаўленую сеткамі рыбу мужчынам прыйдзецца пакрыць шкоду, учыненую прыродзе, у памеры 441 рубель, і выплаціць штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь.