00:03 21 верасня 2019
«Радыё Sputnik»
  • USD2.04
  • EUR2.26
  • 100 RUB3.20
© Sputnik Александр Кривошеев, Сергей Пушкин

Легендарны мульцікультурны фестываль зноў адбыўся ў Валожынскім раёне пасля двухгадовага перапынку. Вядучы радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў зафіксаваў некаторыя моманты фестывалю.

Сёлета сярод выступоўцаў не было замежных зорак. Аснову музычнай праграмы склалі беларускія фолк- і этна-выканаўцы. Сцэна была невялікай, але на адчуванне маштабнасці свята гэта ніяк не ўплывала. Традыцыйнымі былі майстар-класы па ёзе, народным песням, музыцырванне на дарбуках і джамбі. Адбыўся і чэмпіянат па кіданні каровіных праснакоў.

Смельчакі асвойвалі велізарныя надзіманыя мячы-зорбы, ліха скочваючыся ў іх са схілу. Самыя адчайныя ныралі і плёскаліся ў рэчцы Буянцы.

А ў сядзібе па суседству ў межах "Вольнага Паветра" можна было спяваць, скакаць і весяліцца, як даўней, на сапраўдных "Вячорках". Не толькі пад знаёмыя мелодыі і рытмы полек ды кадрыляў, але і пад "салёныя" беларускія прыпеўкі!

Тэги:
Фестываль, "Вольнае паветра", Аляксандр Крывашэеў, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы