03:19 05 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.40
  • EUR2.69
  • 100 RUB3.47
Відэа

Кампанію падтрымкі бежанцаў #WithRefugees прэзентавалі ў Беларусі

Атрымаць кароткую спасылку
У чаканні Алімпіяды (6)
28 0 0
© Sputnik

У МПЦ Sputnik Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя прадстаўніка Упраўлення Вярхоўнага Камісара ААН па справах бежанцаў у Рэспубліцы Беларусь (УВКБ ААН) Жан-Іва Бушардзі і беларускай гімнасткі Меліты Станюта.

У ходзе прэс-канферэнцыі Бушардзі звярнуў увагу на праблему бежанцаў ва ўсім свеце. "Шмат каму вядома, што ў свеце налічваецца 65 мільёнаў вымушана перамешчаных людзей. Гэта больш, чым насельніцтва Францыі, Вялікабрытаніі ці Італіі", — сказаў Прадстаўнік УВКБ ААН.

Паводле яго слоў, сітуацыя з бежанцамі ў параўнанні з мінулым годам ніколькі не палепшылася. "У мінулым годзе ў Еўропу прыбыло больш за 400 мільёнаў чалавек. У той жа час, як бы дзіўна гэта ні гучала, парадку 600 тысяч — гэта жыхары еўрапейскіх краін. Большасць з Украіны", — працягнуў Бушарди.

За мінулыя тры гады, паводле яго інфармацыі, колькасць бежанцаў у Беларусі павялічылася ў пяць разоў. Бушардзі звярнуў увагу, што свет павінен падтрымаць тых людзей, якія былі вымушаныя пакінуць сваю радзіму з розных нагод.

"Сёлета УВКБ ААН запусціла глабальную кампанію, якая заклікае ўвесь свет падтрымаць бежанцаў", — сказаў Бушардзі.

У сваю чаргу, беларуская гімнастка Меліціна Станюта заявіла, што рада свайму ўдзелу ў дадзеным праекце. "У падсвядомасці я заўсёды марыла быць патрэбнай у нейкім глабальным плане. Спорт — гэта шмат, гэта міжнародная арэна. Але ён рана ці позна заканчваецца, а доля спагады не змяншаецца з кожным годам", — сказала Станюта.

Напярэдадні УВКД ААН прадставіў зборную каманду бежанцаў, якая ўпершыню выступіць на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра. У склад увайшлі два сірыйскіх плыўцы, два дзюдаісты з Конга, марафонец з Эфіопіі і пяць бегуноў на сярэднія адлегласці з Паўднёвага Судана.

Тэмы:
У чаканні Алімпіяды (6)
Тэги:
Бежанцы, Алімпійскія гульні-2016, Sputnik Беларусь, Жан-Іў Бушардзі, Меліціна Станюта, Мінск, Беларусь

Яшчэ відэа

  • Хто такі Галоўчанка: каго Лукашэнка абраў новым прэм'ерам
    Последнее обновление: 17:27 04.06.2020
    17:27 04.06.2020

    Хто такі Галоўчанка: каго Лукашэнка абраў новым прэм'ерам

    Фармальна Раман Галоўчанка пакуль яшчэ з'яўляецца выконваючым абавязкі прэм'ер-міністра Беларусі. Яго кандыдатуру павінна зацвердзіць Палата прадстаўнікоў. За што Лукашэнка абраў яго на пасаду прэм'ер-міністра?

    10
  • Лукашэнка расказаў, якім бачыць новы ўрад
    Последнее обновление: 16:58 03.06.2020
    16:58 03.06.2020

    Лукашэнка расказаў, якім бачыць новы ўрад

    Перш прэзідэнт заяўляў пра намер прадставіць новы склад урада да прэзідэнцкіх выбараў - пасля рэгістрацыі кандыдатаў.

    16
  • Я не магу дыхаць: ЗША задыхаюцца ад беспарадкаў пасля забойства чарнаскурага
    Последнее обновление: 16:54 02.06.2020
    16:54 02.06.2020

    Я не магу дыхаць: ЗША задыхаюцца ад беспарадкаў пасля забойства чарнаскурага

    Пасля распаўсюджвання відэа з жорсткім затрыманнем Джорджа Флойда, пасля якога ён памёр, у многіх гарадах ЗША пачаліся шэсці, а затым і беспарадкі супраць паліцэйскага самавольства і расавай няроўнасці. Глядзіце на нашым відэа, як у ЗША пачаўся хаос.

    11
  • Барацьба з каронавірусам: вынікі каранціна і вопыт краін СНД
    Последнее обновление: 11:14 02.06.2020
    11:14 02.06.2020

    Барацьба з каронавірусам: вынікі каранціна і вопыт краін СНД

    У аўторак, 2 чэрвеня, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь у рэжыме тэлемоста Мінск - Масква - Ерэван праходзіць анлайн-прэс-канферэнцыя на тэму: "Барацьба з каронавірусам: вынікі каранціна і вопыт краін СНД".

    19

Галоўныя тэмы