14:45 19 студзеня 2021
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR3.09
  • 100 RUB3.46
© Sputnik Елена Ольшанская, Сергей Пушкин

Агракамбінат "Ждановічы", вядомы беларусам у асноўным сваёй цяплічнай прадукцыяй, у гэтыя дні вядзе ўборку яблыкаў.

"Беларускае салодкае", "Тапаз" і яшчэ дзясяткі назваў гатункаў яблыкаў беларускай селекцыі вырошчваюць у садках агракамбіната "Ждановічы", які жыхарам буйных гарадоў вядомы ў асноўным як пастаўшчык на прылаўкі крам цяплічных агуркоў, памідораў і салодкага перцу. Усе гэтыя культуры гаспадарка ўрабляе, але акрамя цяпліц, у якіх, дарэчы, растуць яшчэ і ружы, у агракамбіната — уласныя пладовыя сады. Яны раскінуліся на дзясяткі тысяч гектараў.

Але звыклых усім яблыневых садоў тут не ўбачыш: гэта так званая "шпалерная" тэхналогія. Невялікія яблынькі, многія нават карлікавых парод, растуць, абапіраючыся на спецыяльныя драўляныя стойкі. Сад уяўляе сабой шэрагі такіх "шпалер". Адлегласці паміж радамі дастаткова, каб праехаў невялікі трактар. Менавіта такая міні-тэхніка дапамагае работнікам прыбіраць ураджай. Усе астатнія работы выконваюцца ўручную.

Дзякуючы намаганням беларускіх селекцыянераў, зараз у плодаагароднінных гаспадарках аддаюць перавагу гатункам, якія не толькі прыстасаваныя да ўмоў надвор'я Беларусі і даюць высокі ўраджай, але і да тых, якія маюць таварны выгляд.

Беларускія садаводы разумеюць: для таго, каб канкурыраваць з польскімі, галандскімі і іспанскімі яблыкамі, мясцовы яблык павінен выглядаць не горш. Але, у адрозненне ад імпартных, беларускія яблыкі не пакрываюць адмысловым воскам для лепшай захаванасці і апрацоўваюць пестыцыдамі зусім не часта. А блішчаць беларускія яблыкі таму, што пакрытыя прыродным воскам.

Тэги:
Аграпрамысловы комплекс, Прадукты харчавання

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы