Відэа

Калядная імша ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі

Падпісацца
Увечары 24 снежня ў каталіцкіх храмах Беларусі прайшлі святочныя набажэнствы ў гонар Раства Хрыстова. Глядзіце на відэа, як прайшла святая імша ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску.

Ва ўсіх мінскіх касцёлах адбыліся святыя імшы ў гонар свята Божага Нараджэння. У архікатэдральным касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі служэнне пачалося ў сем вечара і доўжылася амаль да паўночы. Спачатку прайшла імша на польскай мове, затым і на беларускай.

Перад пачаткам службы прыхаджане ўзнеслі малітвы каля ясляў немаўля Ісуса, а затым выканалі традыцыйны калядны хрысціянскі гімн "Ціхая ноч, святая ноч".

Стужка навiн
0