14:50 04 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.58
  • EUR2.79
  • 100 RUB3.36
© Sputnik

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі павіншаваў праваслаўных вернікаў з Раством.

"Хочацца пажадаць усяго самага добрага, каб свята Раства, якое ўсяляе ў сэрца радасць прышэсця ў свет Хрыста-Збавіцеля, заўсёды ўсіх натхняла", — сказаў у сваім віншаванні кіраўнік БПЦ.

Таксама ён пажадаў усім беларусам божага благаслаўлення.

"Азіраючыся на тое, што адбываецца вакол, трэба шанаваць мір, які ёсць у краіне. Хочацца пажадаць, каб стваральная праца ўмацавала усіх, рабіла бацькаўшчыну мацнейшай, дужай, дружалюбнай, такой, якая яна ёсць сёння", — сказаў мітрапаліт.

Тэги:
Раство, Святы, БПЦ, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы