00:58 09 красавіка 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.55
  • EUR2.77
  • 100 RUB3.37
© Sputnik Александр Кривошеев, Валерий Булавский, Сергей Пушкин

На праваслаўнае свята хрышчэння Іісуса Хрыста прынята акунацца ў ваду. І лепш за ўсё, калі гэта будзе адкрыты вадаём. Вядучы радыё Sputnik Беларусь Аляксандр Крывашэеў рызыкнуў упершыню ў жыцці свядома і з галавой нырнуць ў ледзяную ваду.

У Мінску і каля сталіцы арганізавана акунуцца можна ў сямі месцах. Але, традыцыйна, мінчане адпраўляюцца да выратавальнай станцыі на сталічным Камсамольскім возеры. Дарэчы, палонкі там зроблены не толькі з-за царкоўнага свята. Рэгулярна на станцыі сустракаюцца аматары зімовых купанняў, члены федэрацыі зімовага плавання Беларусі.

Нягледзячы на раніцу, каля купальні ўжо было шматлюдна. Час ад часу нават утваралася чарга, каб спусціцца ў ваду. Нехта, як наш вядучы, упершыню лез у палонку, а хто больш вопытны — з задавальненнем і падоўгу плёскаліся ў халоднай вадзе. Былі і тыя, хто ўсё ж не рызыкнулі ў апошні момант распранацца і купацца і засталіся назіраць за адчайнымі з берага.

Па словах тых, хто дзяжурыў каля палонкі і на тэрыторыі ратавальнікаў, купаюцца ў іх пастаянна, палонка працуе ў 24-гадзінным рэжыме. Запрашаюць усіх жадаючых. Адчуванні, сапраўды, моцныя. Галоўнае тое, што нельга сказаць, што халодна. Але, як папярэджваюць дактары, перад такой працэдурай не лішне праверыць стан уласнага здароўя.

Тэги:
свята, Вадохрышча, Мінск, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы