Дзеці, якія былі адабраныя падчас папярэдніх кастынгаў, зараз знаходзяцца ў Маскве і рыхтуюцца да першага туру конкурсу. Многія з іх ужо паспелі пасябраваць.
Музычныя таленты будуць прадстаўлены дзецьмі з 10 краін, уключаючы Азербайджан, Арменію, Беларусь, Грузію, Малдову, Казахстан, Кыргызстан і Эстонію. У рамках праекта з удзельнікамі будуць працаваць прафесійныя педагогі і музычны прадзюсар, а таксама на працягу ўсяго шоў дзеці змогуць працягнуць навучанне па школьнай праграме.
Глядзіце на відэа Sputnik, як прадстаўніца Беларусі Анастасія Краўчэня і армянская канкурсантка Ангеліна Папікян разважаюць пра стыль у вопратцы.
Прэм'ера праекта "Ты супер!" адбудзецца на тэлеканале НТБ 11 лютага ў 20:00. Sputnik Беларусь будзе весці анлайн-трансляцыю на сайце і ў сваім акаўнце Facebook.