09:20 17 снежня 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Тэрмабялізна і ў лазню: як грэюцца прадаўцы Камароўкі

Атрымаць кароткую спасылку
1010
© Sputnik/ Елена Васильева, Артем Бордовский

Як не замярзаць падчас працы, як падрыхтавацца і як сагрэцца пасля яе, распавялі прадаўцы Камароўскага рынку, якія мужна перажылі ўсе маразы.

Ледзь толькі тэмпература апускаецца ніжэй мінус пяці градусаў, большасць прадаўцоў Камароўкі сыходзяць на крыты рынак. Ні гародніны, ні садавіны ў мароз на адкрытым рынку не знойдзеш, тут самыя ўстойлівыя — семкі, сухафрукты, свежая рыба, саленні… Але вось калі семкам холад не страшны, ці ўстойлівы да маразоў іх прадавец?

"Мароз люблю больш, чым спякоту! Пасля працы — у лазню, там і грэемся!" — распавёў Sputnik прадавец семак Глеб Бацяноўскі, шчодра адсыпаючы карэспандэнтам семак.

Прадавец прызнаўся, што часам нават шапку не надзявае. Маўляў, халады пачынаюцца ў мінус дваццаць, а пакуль моцных маразоў няма, няма чаго і скардзіцца на холад.

Прадавачка жывой рыбы Ганна прызналася, што ратуе тэрмабялізна. Перад выхадам на працу абавязкова трэба назапасіцца цёплымі шкарпэткамі, рукавіцамі. У халоднай вадзе рыбу ловяць адмысловымі пальчаткамі, знутры пакрытымі футрам.

Шмат хто бярэ на працу гарачую зялёную гарбату, "а на нагах — буркі!"

Парады ад прадаўцоў Камароўкі па барацьбе з маразамі глядзіце на відэа Sputnik.

Тэги:
Моцны мароз, Надвор'е, Мінск, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы