06:17 21 верасня 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Ролік дзіцячага хоспіса расказвае, як кантраляваць анкалогію

Атрымаць кароткую спасылку
1810
© YouTube / sakavitacom

Мэта новага роліка — распаўсюдзіць інфармацыю пра тое, як кантраляваць анкалогію і зменшыць рызыку захварэць на рак.

Ролік зняты ў межах акцыі "З верай у добрыя справы і людзей" пры падтрымцы дзіцячай паліклінікі №2. Яго галоўнымі героямі сталі дзеці, што простымі словамі расказваюць пра вельмі сур'езныя рэчы, паведамляе Hrodna.life.

Маленькія акторы зрабілі вялікую справу за тры гадзіны свайго дзіцячага часу дзеля адной мэты — зрабіць людзей больш пісьменнымі па тэме развіцця анкалогіі і яе прафілактыкі.

Гэты ролік стаў другім у шэрагу відэа, знятых камандай Дзіцячага хоспіса. Летась тэмай роліка была ранняя сімптаматыка дзіцячай анкалогіі.

Тэги:
хоспіс, анкалогія, дзеці, Гродна, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы