00:16 22 лютага 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Змяя і павук счапіліся ў смяротнай бітве ў Аўстраліі

Атрымаць кароткую спасылку
8020
© Фото: Nocc

Бітва не на жыццё, а на смерць, як у лепшых прыгодніцкіх фільмах, разгарнулася ў звычайнай аўстралійскай краме.

Супрацоўнікі крамы аўтамабільных тавараў у аўстралійскім горадзе Кобрам знялі паядынак аўстралійскай удавы і ўсходняй змяі.

Павуку ўдалося забрацца на спіну змяі, дзе ён зрабіў смяротны ўкус.

"Сёння нас наведала з візітам маленькая змяя. Пашанцавала, што наш павук адшукаў яе і забіў для нас!" — пракаментавалі бойку супрацоўнікі крамы.

Як паведамляюць розныя крыніцы, укус аўстралійскай удавы настолькі атрутны, што ён можа забіць і здаровага чалавека.

Цікава, што ў каментарыях да відэа знайшліся і тыя, хто не паверыў у сапраўднасць абставінаў, якія прывялі да перамогі павука. Супрацоўнікі былі вымушаныя выкласці другое відэа, у якім поўнасцю пераканаўча падаецца перамога павука над змяёй.

Таксама яны пішуць, што гэта ўжо не першы такі выпадак і пераможцай у першай бойцы прадказальна апынуўся павук.

Тэги:
змяя, павук, Жывая прырода, Прырода, Аўстралія