03:13 20 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Як Вадзім Самойлаў гастралюе па Беларусі з вялікай канцэртнай праграмай

Атрымаць кароткую спасылку
452121
© Sputnik/ Юлія Хвошч, Міхаіл Луханін

Распачаўся вялікі канцэртны тур былога лідэра "Агаты Кристи" у Гомелі, далей артыст плануе наведаць Маладзечна, Брэст, Мінск, Магілёў і Віцебск.

МІНСК, 24 лют — Sputnik. Вадзім Самойлаў выступіў з вялікай праграмай "Агата Кристи. Все хиты" ў Гомелі ў ПК "Чыгуначнікаў" 22 лютага.

На канцэрт прыйшлі прыхільнікі творчасці артыста самага рознага ўзросту — ад падлеткаў да пенсіянераў. Зала Палацу культуры чыгуначнікаў была амаль запоўнена тымі, хто на колькі гадзін хацеў узгадаць любімыя песні сваёй маладосці і юнацтва.

У праграме былі прадстаўлены лепшыя песні "Агаты Кристи" самых розных этапаў творчасці гурта — ад першай да апошняй плытак. Канцэрт суправаджаўся тэматычным відэашэрагам на вязлізным экране. 

Канцэрт цягнуўся больш за дзве с паловай гадзіны.

Вадзім Самойлаў — вакаліст, гітарыст, кампазітар, аранжыроўшчык, заснавальнік легендаранага гурта "Агата Кристи". Пасля распаду гурта выступае з сольнымі канцэртамі, якія складаюцца, па большай частцы, з хітоў "Агаты Кристи". Зараз актыўна працуе над новымі песнямі, якія будуць прадстаўлены мінскай публіцы 25 лютага на пляцоўцы Prime-hall.

Тэги:
канцэрт, Агата Кристи, Вадзім Самойлаў, Гомель, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы