20:32 17 лістапада 2017
«Радыё Sputnik»
Відэа

Мультфільм пра прыгоды Фунціка пераклалі на беларускую мову

Атрымаць кароткую спасылку
2621
© YouTube / Прыгоды Фунціка

Аматары агучылі на беларускай мове савецкі мультфільм пра прыгоды парася Фунціка.

Суполка "ВКонтакте" "Гумка Рыглі" размясціла на сваёй старонцы савецкі дзіцячы мульцік, які сваімі ўласнымі намаганнямі пераклала і агучыла на беларускай мове.

"Прыгоды парася Фунціка" — савецкі чатырохсерыйны мультфільм, зняты на творчым аб'яднанні "Экран" у 1986-1988 гадах. Працягласць кожнай серыі — каля 10 хвілін. Сцэнар сюжэтнай лініі мультфільмаў Юрый Фрыдман (у тытрах пазначаны пад псеўданімам Юрый Сідараў) напісаў на аснове п'есы Валерыя Шульжыка "Чацвёртае парася".

Тэги:
Мультфільм, Беларуская мова, Беларусь
Правілы карыстанняКаментары

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы