Відэа

На Яме ўспомнілі самы масавы пагром у Мінскім гета

Падпісацца
Па загінуўшых прачыталі памінальную малітву Кадзіш, а былыя вязні Мінскага гета ўспомнілі пра тое, што ім давялося перажыць у вайну.

Каля пяці тысяч чалавек былі забітыя 2 сакавіка 1942 года ў Мінскім гета. У былой малалетняй вязніцы Маі Крапинай тут загінула амаль уся сям'я — 52 чалавекі.

"Маленькую сястрычку мама задушыла падчас пагрому. Мы хаваліся ў маліне. Там было вельмі шмат людзей, а сястра запішчала. Мама так моцна прыціснула яе да грудзей, што калі небяспека абмінула і мы вылезлі, аказалася, што сястра задыхнулася", — распавяла Крапівіна.

У дзень 2 сакавіка 1942 года немцы расстралялі ў былога пяшчанага кар'ера на тэрыторыі гета выхаванцаў дзіцячых дамоў, успамінае Крапівіна. Астатніх ахвяр сакавіцкага пагрому звозілі да кар'ера ўжо мёртвымі.

Пасля вайны на месцы кар'ера з'явіўся маленькі абеліск. Яго паставілі і адстаялі яўрэі, якія прыйшлі з фронту, чые родныя ляжалі ў былым пясчаным кар'еры. Адстаялі і абеліск, і надпіс на ідыш. Месца атрымала назву Яма. Паўнавартасны мемарыял з'явіўся толькі ў нулявых.

Цяперашняя памятная сустрэча на Яме атрымалася не вельмі шматлікай — прыйшлі ў асноўным былыя вязні. Але гэта не значыць, што яўрэі забыліся аб трагедыі, кажуць арганізатары. Памяць захоўваецца ў сем'ях. А памянуць ахвяр Халакоста на Яму маладыя яўрэі абавязкова прыйдуць — традыцыйна 9 мая.

Стужка навiн
0