04:00 08 ліпеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.44
  • EUR2.76
  • 100 RUB3.39

Для "сапраўднага" фальклорнага гучання песні "Гiсторыя майго жыцця" музыканты выкарыстоўвалі жывыя інструменты.

Фінальная версія песні гурта Naviband для "Еўрабачання-2017" пад назвай "Гiсторыя майго жыцця" прадстаўлена ў аўторак, паведаміў Sputnik піяр-менеджэр калектыву Сяргей Андрыянаў.

Гурт Naviband прадставіць Беларусь на конкурсе песні "Еўрабачанне-2017", які пройдзе ў траўні ў Кіеве.

У аўторак музыканты прадставілі публіцы фінальную версію сваёй конкурснай песні "Гiсторыя майго жыцця". Па словах прадстаўніка гурта, новая версія песні "ўшчыльнена", а для "гэтага фальклорнага гучання музыкі выкарыстоўвалі жывыя інструменты".

"У мульцітрэке ў адрозненне ад версіі нацыянальнага фіналу з'явіліся скрыпка і дуда. Лічбавы рэліз сінгла на iTunes і аналагічных сэрвісах адбудзецца 7 сакавіка", — дадаў Андрыянаў.

Новую аранжыроўку для Naviband зацвярджаў кампазітар і лідэр гурта "Палац" Алег Хаменка.

"Для мяне сімвалічна, што праз 10 гадоў пасля ўдзелу гурта "Палац" у паўфінале адборачнага тура "Еўрафэст" з песняй на беларускай мове, на конкурсе ўсё ж такі прагучыць нашая мова, ды яшчэ і ў выкананні такіх таленавітых музыкаў з Naviband", — сказаў Хаменка.

Прадставілі Naviband і фірмовае лога беларускай дэлегацыі на "Еўрабачанні" — у ім аб'ядналі фірмовы стыль групы і беларускі арнамент. Прыдумалі для ўдзелу беларусаў у "Еўрабачанні" і хаштэг — для яго выкарыстоўваюць матыў з песні #Heyheyhayayayayo.

Гурт Naviband выступіць у другім паўфінале "Еўрабачання-2017" у Кіеве 11 траўня.

Тэмы:
Еўрабачанне-2017 (31)
Тэги:
Еўрабачанне, Naviband, Алег Хаменка, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы