21:21 26 верасня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.60
  • EUR3.03
  • 100 RUB3.38
Відэа

Крывушэнка: перад матчам са Швецыяй сплю, як немаўля

Атрымаць кароткую спасылку
1211
© Sputnik Артем Бордовский

Галоўны трэнер беларускай зборнай па футболе Ігар Крывушэнка распавёў, што не адчувае мандражу перад паядынкам супраць шведаў. Глядзіце на відэа фрагмент прэс-канферэнцыі настаўніка каманды.

Адборачны матч Чэмпіянату свету па футболе 2018 Швецыя — Беларусь адбудзецца ў Стакгольме на стадыёне Friends Arena 25 сакавіка ў 20:00 (па мінскім часе). Капітанам беларускай каманды будзе Аляксандр Мартыновіч, віцэ-капітанамі нацыянальнай каманды выбраны Ягор Філіпенка і Сяргей Кісляк. Для Ігара Крывушэнкі паядынак стане дэбютным на пасадзе галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі.

"Шчыра скажу: сплю моцна. Хапае, вядома, працы: двухразовыя трэніроўкі, папяровыя пытанні, падрыхтоўка тэарэтычных заняткаў. Вялікі аб'ём, але засынаю, як немаўля. І ўначы не прачынаюся і не варочаюся. Са сном усё нармальна, дай Бог, што будзе і далей так", — сказаў Крывушэнка на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Мінску.

Паводле яго слоў, настрой трэнера заўсёды перадаецца гульцам. "Калі ёсць нейкія такія моманты, то яны адчуваюць гэта асабліва. Пакуль усё нармальна, думаю, будзе і далей так", — сказаў спецыяліст.

Турнірнае становішча ў папярэдняй групе А

  1. Францыя — 10 ачкоў
  2. Нідэрланды — 7
  3. Швецыя — 7
  4. Балгарыя — 6
  5. Беларусь — 2
  6. Люксембург — 1
Тэги:
футбол, Чэмпіянат свету па футболе-2018, Ігар Крывушэнка, Швецыя, Беларусь

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы