10:39 06 чэрвеня 2020
«Радыё Sputnik»
  • USD2.38
  • EUR2.70
  • 100 RUB3.47
© Sputnik / Stringer

Кулінар Нація Мантгомеры распавяла рэцэпт тварожнага куліча на Вялікдзень. Глядзіце на відэа, як правільна прыгатаваць велікодную страву.

Каб прыгатаваць тварожны куліч, неабходна 500 грамаў тварагу, 180 грамаў масла, 150 грамаў смятаны, тры сталовыя лыжкі мёду, 50 грамаў цукру, чвэрць кубка абсмаленых грэцкіх арэхаў, 100 грамаў фісташак, чвэрць кубка разынак, дзесяць сушаных абрыкосаў, цэдра паловы лімона і паловы апельсіна, цэдра лайма, ванілін або ваніль, зацукраваныя пялёсткі руж і соль па гусце, падзялілася кулінар са Sputnik Грузія.

Для падрыхтоўкі трэба ўзбіць міксерам масла, цукар і мёд для атрымання аднастайнай масы, затым у яе трэба дадаць смятану і тварог, пасля чаго зноў узбіць.

Пасля гэтага трэба дадаць грэцкія арэхі, разынкі, цэдру апельсіна і лімона, нарэзаныя сушаныя абрыкосы, ваніль або ванілін і зноў добра змяшаць.

Далей кулінар раіць пакласці ў міску сіта, пакрыць яе дно марляй і заліць туды атрыманую масу, пасля чаго накрыць яе марляй. Таксама трэба зверху пакласці нешта цяжкае, каб сыйшла лішняя вадкасць. Міску неабходна паставіць у халадзільнік на ўсю ноч.

Далей атрыманую масу неабходна выкласці на талерку, зняць марлю і пасыпаць страву зверху фісташкамі, цэдрай лайма, лупінай апельсіна і высушанымі пялёсткамі руж.

Тэмы:
Сустракаем Вялікдзень (60)
Тэги:
Кулінарыя, Вялікдзень, Грузія

Яшчэ відэа

Галоўныя тэмы