Гэты храм будавалі і аздаблялі лепшыя майстры Расіі — праект быў створаны Лявонціем Бенуа, мастацкімі працамі кіраваў Віктар Васняцоў. І ён быў па-сапраўднаму пышны — той уздым, які перажывала рускае мастацтва канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, і велізарны бюджэт праекта (на будаўніцтва сышло больш за 2,3 тоны золата ў эквіваленце) дазволілі стварыць пярліну сусветнага ўзроўню. Але, на жаль, гэта апынуўся адзін з самых нешчаслівых праваслаўных храмаў.
Падчас яго закладкі святы праведны Іаан Кранштацкі прадказаў яму нядоўгі і трагічны лёс. І яго прароцтва збылося: храм будавалі 18 гадоў, а служыў ён усяго тры гады… Калі ў 1915 годзе Варшаву пакінула руская губернская адміністрацыя — адной з першых пастаноў польскага Сойма стаў дакумент аб разбурэнні праваслаўных храмаў, і ў першую чаргу — Аляксандра-Неўскага сабора.