Відэа

Мітрапаліт Павел павіншаваў праваслаўных вернікаў са светлым святам Вялікадня

Падпісацца
Глядзіце на відэа віншаванне праваслаўным вернікам Беларусі ад Мітрапаліта Паўла з галоўным хрысціянскім святам Вялікадня.

Усіх праваслаўных вернікаў Беларусі ў дзень Уваскрэсення Хрыстова са святам павіншаваў Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал.

"Гэта свята ўсяляе ў сэрцы нашыя свята і надзею. Нас з вамі, як належыць кожнаму, хто нарадзіўся на Зямлі, аднойчы не стане. Мы, веруючыя ў Хрыста, пяройдзем ад жыцця часовага ў жыццё вечнае", — адзначыў мітрапаліт Павел.

Патрыяршы экзарх пажадаў усім, каб свята Уваскрэсення Хрыстова натхняла на здзяйсненне добрых спраў, на жыццё добрае і святое.

"Я ўсіх віншую са святам светлага Хрыстова Уваскрэсення. Жадаю ўсім моцнага здароўя, святочнага настрою, здзяйсненняў творчых і радасці нявычэрпнай", — пажадаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал.

Стужка навiн
0