Відэа

Відэафакт: званы і кулічы на галоўнае свята хрысціян

Падпісацца
Каталіцкія і праваслаўныя веруючыя адзначылі ў нядзелю галоўнае свята хрысціянства - Вялікдзень. Глядзіце кадры святкавання Уваскрасення Хрыста з вышыні птушынага палёту.

Вялікдзень прыпадае на першую нядзелю пасля першай вясновай поўні, у гэтым годзе каталіцкія і праваслаўныя веруючыя адзначаюць урачыстае свята ў адзін дзень, які прыйшоўся на 16 красавіка.

Як ратавалі мазаікі майстроў Срэбранага стагоддзя з варшаўскага храма - Sputnik Беларусь
Відэа
Як ратавалі мазаікі майстроў Срэбранага стагоддзя з варшаўскага храма

У мінулую суботу веруючыя асвячалі велікодныя стравы, а ў ноч на нядзелю ў цэрквах і касцёлах рэспублікі прайшлі святочныя набажэнствы.

Да хрысціянаў з віншаваннямі звярнуліся Патрыяршы экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел і мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Таксама вернікаў напярэдадні свята павіншаваў і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы на Вялікдзень традыцыйна запальвае святочную свечку ў адным з беларускіх храмаў, у гэты раз Лукашэнка наведаў царкву Праабражэння Гасподняга ў горадзе Барань Аршанскага раёна. Беларускі лідэр падарыў храму ікону "Ісус Хрыстос Уседзяржыцель", якая напісана ў стылістыцы Веткаўскай школы іканапісу і выканана ў тэхніцы васковай тэмперы, і, акрамя таго, пагутарыў з вернікамі.

Стужка навiн
0